Часопіс "Выхаванне і дадатковая адукацыя" адзначае першы юбілей
- 09 января 2023 16:03:00
Першы юбілей часопіса!
У студзені 2023 года сваё 10-годдзе адзначае навукова-метадычны часопіс “Выхаванне і дадатковая адукацыя”. Гэта выданне добра вядомае педагогам дадатковай адукацыі і ўсім спецыялістам, якія займаюцца арганізацыяй выхаваўчай работы ў школе.
За 10 гадоў існавання часопіса ў свет выйшла 120 яго нумароў. Пастаянныя чытачы ўжо добра ведаюць адметныя рысы “ВДА”:
-публікацыя матэрыялаў у фармаце “тэматычны нумар”, які прадугледжвае падбор і навукова-метадычных, і практычных артыкулаў па актуальнай тэме;
-арыентацыя на педагога-практыка;
-выяўленне і папулярызацыя
-найлепшага педагагічнага вопыту;
-адлюстраванне ў змесце часопіса і на яго каляровых укладках-постарах важных для педагагічнай грамадскасці дзяржаўных, культурных, адукацыйных дат і падзей;
-акцэнт на інавацыях.
Тэматыка публікацый акрэслівае ўвесь спектр кірункаў работы педагогаў дадатковай адукацыі і класных кіраўнікоў, сярод якіх вылучаюцца найбольш важныя: станаўленне асобы вучня, фарміраванне вучнёўскага калектыву, работа з сям’ёй, арганізацыя вольнага часу і аздараўленчага адпачынку дзяцей, інавацыйная дзейнасць, павышэнне прафесійнага майстэрства педагогоў.
Вам патрэбныя распрацоўкі арыгінальных класных і інфармацыйных гадзін, святочных мерапрыемстваў? Не ведаеце, як разнастаіць дзейнасць дзяцей і падлеткаў у шосты школьны дзень і падчас канікул? Шукаеце цікавыя матэрыялы для правядзення бацькоўскага сходу? Неабходныя ідэі для матывацыі педкалектыву і арганізацыі яго эфектыўнай дзейнасці? Жадаеце пазнаёміцца з паспяховым вопытам калег? Цікавіцеся рэалізацыяй інавацыйных праектаў выхаваўчага кірунку? Тады часопіс “Выхаванне і дадатковая адукацыя” павінен стаць вашым настольным выданнем!
Падпісвайцеся, чытайце і дзяліцеся ўласным досведам з калегамі!
Часопіс распаўсюджваецца толькі па падпісцы.
Падпісныя індэксы:
індывідуальны – 00515;
ведамасны – 005152.
Падпісацца таксама можна на нашым сайце
Пожалуйста зарегистрируйтесь