Бяром удзел у "Першакласным свяце", у Цэнтральным батанічным садзе г. Мінска

28  29 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе горада Мінска прайшлі святочныя мерапрыемствы прысвечаныя провадам лета і пачатку новага навучальнага года.

Дзяцей і бацькоў чакалі шматлікія анімацыйныя праграмы, зоны творчасці і майстар-класы, выступы дзіцячых гуртоў і розыгрышы падарункаў, а таксама сюрпрызы ад выдавецтва "Адукацыя і выхаванне".

На нашым стэндзе можна было набыць цікавыя кнігі для развіцця дзяцей, у тым ліку з дапоўненай рэальнасцю, дзіцячыя часопісы, інтэрактыўныя плакаты і размалёўкі. 

Маленькія госці дужа ахвотна ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на няпростыя пытанні, даведаліся многа цікавостак, купілі яркія кнігі і часопісы выдавецтва "АІВ".

Шчыра дзякуем арганізатарам і гасцям! 


 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь