Бяром удзел у "Першакласным свяце", у Цэнтральным батанічным садзе г. Мінска
- 01 сентября 2021 10:03:00
28 — 29 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе горада Мінска прайшлі святочныя мерапрыемствы прысвечаныя провадам лета і пачатку новага навучальнага года.
Дзяцей і бацькоў чакалі шматлікія анімацыйныя праграмы, зоны творчасці і майстар-класы, выступы дзіцячых гуртоў і розыгрышы падарункаў, а таксама сюрпрызы ад выдавецтва "Адукацыя і выхаванне".
На нашым стэндзе можна было набыць цікавыя кнігі для развіцця дзяцей, у тым ліку з дапоўненай рэальнасцю, дзіцячыя часопісы, інтэрактыўныя плакаты і размалёўкі.
Маленькія госці дужа ахвотна ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на няпростыя пытанні, даведаліся многа цікавостак, купілі яркія кнігі і часопісы выдавецтва "АІВ".
Шчыра дзякуем арганізатарам і гасцям!
Пожалуйста зарегистрируйтесь