“Беларускі гістарычны часопіс” аб'яўляе конкурс на найлепшы артыкул

  • 06 июня 2022 16:58:28

УВАГА! КОНКУРС!

ШАНОЎНЫЯ ЧЫТАЧЫ!

У Год гістарычнай памяці рэдакцыя “Беларускага гістарычнага часопіса” аб’яўляе конкурс на найлепшы навуковы і метадычны артыкул па выніках другога паўгоддзя 2022 года.

 

Найлепшыя артыкулы будуць вызначацца ў адпаведнасці з наступнымі крытэрыямі:

• для навуковых артыкулаў:

‒ актуальнасць;

‒ навуковая вартасць;

‒ навізна атрыманых вынікаў;

‒ цэласнасць і адносная завершанасць праведзенага даследавання;

‒ тэарэтычная значнасць зробленых высноў;

‒ практычная накіраванасць на патрэбы гістарычнай адукацыі;

‒ якасць ілюстрацыйнага суправаджэння;

 

• для метадычных артыкулаў:

‒ адпапаведнасць сучасным дасягненням гістарычнай навукі і зместу гістарычнай адукацыі ў агульнаадукацыйнай школе;

‒ арыгінальнасць педагагічнай ідэі;

‒ дыягнастычнае мэтапакладанне плануемых вынікаў навучання і выхавання;

‒ выкарыстанне аптымальных тэхналогій, форм, метадаў, прыёмаў і сродкаў навучання;

‒ цэласнасць і адносная завершанасць прапануемага метадычнага сцэнарыя;

‒ якасць ілюстрацыйнага суправаджэння.

У конкурсе ўдзельнічаюць навуковыя і метадычныя артыкулы, надрукаваныя ў часопісе на працягу другога паўгоддзя 2022 года. Конкурсную камісію складаюць супрацоўнікі рэдакцыі і члены рэдакцыйнай рад часопіса. Вынікі конкурса і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў 30-ю гадавіну з часу выхаду першага нумара часопіса ў сакавіку 2023 года.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь