Беларускамоўныя часопісы для дзяцей “Вясёлка” і “Буся” запрашаюць у госці маленькіх чытачоў, настаўнікаў, выхавацеляў

  • 21 января 2023 16:03:00

Шаноўныя настаўнікі і выхавацелі!

Беларускамоўныя часопісы для дзяцей “Вясёлка” (для вучняў пачатковых класаў) і “Буся” (для дзетсадаўцаў) запрашаюць у госці сяброў — маленькіх чытачоў, настаўнікаў, выхавацеляў. 

У рэдакцыі працуе свой музей “Вясёлкі”, дзе выхаванцы здзейсняць вандроўку ў шматгадовую гісторыю часопіса “Вясёлка”, пазнаёмяцца з іншымі часопісамі і літаратурай выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, сустрэнуцца (па магчымасці) с беларускім дзіцячым пісьменнікам, старшынёй рэдакцыйнай калегіі часопіса “Вясёлка”, заслужаным дзеячам культуры Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім, карысна і цікава правядуць час.

Запрашаем у госці!

Рэдакцыя часопіса “Вясёлка” знаходзіцца па адрасе: вул. Кальварыйская, 25, 3-і паверх, каб. 309. Папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах: +375 17 200 81 92; +375 29 657 12 00. Ірына Ігараўна.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь