Анансаваны юбілейны студзеньскі нумар часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя”
- 15 января 2023 16:03:00
Студзеньскі нумар часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя” адметны — юбілейны.
Часопіс адзначае сваё 10-годдзе і прапануе чытачам актуальныя матэрыялы аўтарытэтных навукоўцаў, кіраўнікоў сістэмы дадатковай адукацыі — членаў рэдакцыйнай калегіі і рэдакцыйнага савета выдання. Аўтары разважаюць над пытаннямі фарміравання сацыяльнай кампетэнтнасці старшакласнікаў, прафілактыкі агрэсіі і парушэнняў паводзін у дзяцей, разглядаюць тэндэнцыі развіцця сістэмы дадатковай адукацыі ў сучасных умовах, выяўляюць механізмы паспяховага кіравання інавацыйным праектам.
Да Году міру і стварэння прапануецца распрацоўка літаратурна-музычнай кампазіцыі і каляровы постар.
Пожалуйста зарегистрируйтесь