«Жывое ў вяках беларускае слова...»
- 08 октября 2018 18:59:00
Вось ужо чвэрць стагоддзя ў першую нядзелю верасня наша краіна адзначае асаблівае свята – Дзень беларускага пісьменства.
У 2018 годзе сталіцай свята стаў горад Іванава, ці як кажуць мясцовые жыхары — Янава, размешчаны ў самым сэрцы беларускага Палесся. Гэтая зямля натхняла беларускіх класікаў i нават пітала карані фамільнага дрэва знакамiтага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Для гасцей і жыхароў горада было падрыхтавана больш за 80 мерапрыемстваў на двух дзесятках пляцовак, у тым ліку фінал Нацыянальнай літаратурнай прэміі, конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» з лейтматывам «Мая малая радзіма». 12 фіналістаў з усіх куткоў краіны выбіралі сярод 15 тысяч удзельнікаў. Свае выступленні яны прысвяцiлi "малой радзіме". Дарэчы, гэта лейтматыў сёлетняга свята кнiгі. А яшчэ арганізатары здзівілі такім рамантычным мерапрыемствам як музычна-паэтычныя чытанні з балконаў будынкаў.
У межах свята беларускага пісьменства дырэктар нашага выдавецтва Мікалай Супрановіч узяў удзел у міжнародным круглым стале «Мастацкая літаратура як шлях адзін ды аднаго», які праходзіў у Музейным комплексе Напалеона Орды ў весцы Варацэвічы ля Іванава. Мерапрыемства аб'яднала літаратараў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Казахстана, Літвы, Латвіі, Украіны, Кыргызстана, Ірана, Эквадора і іншых краін.
Беларусь невыпадкова называюць самай чытаючай краінай СНД. Ды i сам Іванава – горад чытальнікаў. На 16 тысяч жыхароў тут прыпадаюць тры бібліятэкі, і ў гонар свята горад атрымаў падарунак – адкрыцце першай у горадзе кнігарні. Вельмі прыемна, што на паліцах першага ў раёне кнігарні знайшлі пачэснае месца і кнігі «Адукацыі і выхавання». На паліцах мы заўважылі «Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры» Алеся Карлюкевіча, «Князь полоцкий Всеслав по прозванию Чародей» Аляксандра Вялько, «Мировая художественная культура» Дзмітрыя Кашавара і іншыя кнігі.
Акрамя таго, мы парадавалі юных аматараў кніг двума навінкамі. Перш за ўсё, гэта знакавая аповесць-споведзь вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага «Мая Беларусь» з мiлагучнымi, шчырымi, натхнёнымі радкамі і дзівоснымі ілюстрацыямі мастака Віталя Дударэнкі.
А другая кніга належыць пяру нашага добрага сябра з Літвы, дзіцячага пісьменніка Яронимаса Лауцюса і носiць назву «Дарогамі Вайвы».
Ўвечары палеская зямля развіталася са святам кнігі. На памяць жыхарам застанецца памятны знак «Янава словы» — велізарнае пяро ў чарніліцы як сімвал пісьменства і слова, якое яднае. Алё гэта яшчэ і сонечны гадзіннік, які пачне адлічваць час ды наступнага Дня пісьменства. Дарэчы, такімі сімвалічнымі гадзіннiкамі адзначаны ўсе гарады, над якімі ўзыходзіла «сонца» Францыска Скарыны. 25 гадоў таму «ад Полацка пачаўся свет». Пінск, Камянец, Ганцавічы... «Тры разы Полацк, двойчы Тураў і Заслаўе. Яшчэ 18 гарадоў аднойчы былі стольнымі ў Дзень пісьменнасці. I хоць сімвалічны сонечны гадзіннік часова спыніўся на мясцовым часе, «Янава словы» не апошняе.
Эстафету свята ўжо прыняў Слонім – літаратурныя «Палескія Афіны». Гэта месца вядома ва ўсім свеце дзякуючы генію «гетмана-кларнета» Міхала Казіміра Агінскага. Гаспадарам юбілейнага форуму перададзены знак з гербам горада над ракой Щарой. Дарэчы, ужо 235 гадоў звязвае гэтыя рэгіёны, а таксама Балтыйскае і Чорнае мора, «Канал Агінскага». Цуд інжынернай думкі XVIII стагоддзя можа ўвайсці ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У якасці ілюстрацыі выкарыстаныя фота Дзмітрыя Кашавара, ont.by, ctv.by i zviazda.by
Пожалуйста зарегистрируйтесь