Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Разам з часопiсам «Роднае слова» адзначаем 9 снежня 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. 

Гэтую дату «Роднае слова» сустракае як пэўную вяху ў шматгадовай працы рэдакцыі на ніве багдановічазнаўства. 

Асоба паэта і яго пранізліва трагічны лёс застаюцца прыцягальнымі для нашчадкаў, захопленых яго радком, і год ад году пашыраюць далягляды даследчыцкай увагі. Пра гэта сведчыць і змест лістападаўскага тэматычнага нумара, які выяўляе незвычайную прывабнасць постаці Багдановіча для сучаснай гуманітарыстыкі, і той імпэт, з якім нашы аўтары адгукнуліся на запрашэнне рэдакцыі да ўдзелу ў альманаху. Колькасць дасланых матэрыялаў нават перавысіла запатрабаваны аб’ём. У выніку багдановічаўская тэма працягнута і ў снежаньскім нумары, які хутка выйдзе з друку.

Роднасловаўскі шлях да красы і сілы працягваецца!

Электронную копію нумароў эможна замовіць праз сайт https://rod-slova.by 

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь