«Вучыцца думаць i развіваць мускулы душы»

У сталічнай сярэдняй школе № 19 імя Янкі Купалы адбылася сустрэча навучэнцаў 8 і 10 класаў з папулярным беларускім пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім.

Цікавай была перадгісторыя гэтай сустрэчы. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Іна Леанідаўна Кірко пачула выступленне пісьменніка па радыё і так натхнілася яго разважаннямi пра выхаванне дзяцей, пра любоў да Радзiмы, пра жыццё, што сама прыйшла ў рэдакцыю часопіса «Вясёлка» i прапанавала правесці ў школе сустрэчу для старшакласнікаў.

Уладзімір Сцяпанавіч, вядома ж, адгукнуўся. На сустрэчы былі прадстаўлены яго кнігі, якія выйшлі ў выдавецтве «Адукацыя і выхаванне»: «Мая Беларусь», «Я тут жыву», «Я помню ўсё», «Цар», выданнi з дапоўненай рэальнасцю «Памілуй і ўзвысь», «Каранацыя душы», а таксама біяграфічнае выданне з серыі «Асобы» (укладальнік кнiгi Анастасія Радзікевіч) «Уладзімір Ліпскі: жыццё і творчасць».

Сустрэча прайшла з вялікім поспехам. Уладзімір Сцяпанавіч расказваў пра сваё жыццё і чытаў урыўкі з новых кніг. Дзеці ўважліва слухалі, адказвалі на пытанні пісьменніка і самі пыталіся пра тое, што іх хвалюе.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі гутаркі атрымалі памятныя падарункі з аўтографам У. С. Ліпскага.


 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь