"Нам ёсць кім ганарыцца"

Цэнтральнай падзеяй свята беларускага пісьменства ў Капылі стала ўзнагароджанне 5 верасня пераможцаў конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» за творы, напісаныя ў 2020 г. 


Узнагароды лаўрэатам ўручылі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, пісьменнік Мікалай Чаргінец.


«Штогод у Беларусі з'яўляюцца новыя таленавітыя пісьменнікі, займальныя творы, што з'яўляецца найлепшым паказчыкам таго, што беларуская літаратура жыве. Сённяшняе свята - своеасаблівыя літаратурныя "Дажынкі ", падчас якіх успамінаюць і ўшаноўваюць аўтараў і іх лепшыя творы. Нам ёсць кім ганарыцца», - сказаў Мікалай Чаргінец.


Прыемна адзначыць, што ў намінацыі літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства перамог Аляксандр Карлюкевіч з выдадзенай намі кнігай «Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі». Шчыра віншуем Аляксандра Мікалаевіча!


Нагадаем, што ў гэтым выданні аўтар на прыкладзе аднаго рэгіёну дэманструе ўзаемасувязь месца жыцця і творчасці цэлага шэрагу вядомых беларускіх пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў. Якуб Колас, Янка Купала, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў, Міхась Чарот, Таісія Бондар - усе яны былі звязаны з Пухавіцкім раёнам.


Фотаздымак сайта mlyn.by з цырымоніі ўзнагароджання выкарыстаны для ілюстрацыі.

 

Рекомендованные товары

Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі

Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі

На прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі — Пухавіччыны — разглядаецца характар узае..

12.50 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь