«Беларусь стварае свой гістарычны міф»

Прэзентацыя рамана У. Ліпскага «Цар» адбылася 9 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Вяла яе намеснік дырэктара выдавецтва Анастасия Радзікевіч.

— Здаецца, што ў тэме, да якой я звярнуўся, закладзены і вялікі сэнс, і вялікая ідэя, і вялікiя таямнiцы, якія нам яшчэ трэба разгадаць, — адзначыў Уладзімір Ліпскі.


«У тумане жыцця хаваецца тайна царавання Дзімітрыя і яго абранніцы, царыцы Марыны Мнішак. Божа, дай моцы, розуму, цярпення, часу, каб раскруціць клубок гістрычнай загадкі, каб разгадаць людзей, якія стварылі гэтую інтрыгу, каб адчуць той час, тых небажыхароў, асобаў, якія ці то авантурна, ці то знарок, ці то па Божай волі стваралі і гісторыю нашу, і свой лёс!» (з аўтарскай прадмовы да кнігі).


Рэжысёр і акцёр Валерый Анісенка адзначыў пэўны сімвалізм таго, што прэзентацыя адбываецца ў зале, дзе прадстаўлена экспазіцыя у гонар 90-годдзя пісьменніка УладзIмIра Караткевіча, якi, па словах Анісенкі, ў сваёй творчасці прыдумаў нашу Беларусь. «Калі я чытаю кнігу Уладзіміра Ліпскага, дзе так прыгожа ўсё занатавана ў сюжэт, то таксама абсалютна веру гэтым фактам! Гэта і ёсць галоўная якасць, якая павінна быць у мастацтве!»


Згодны з iм і дырэктар нашага выдавецтва Мікалай Супрановіч. На яго думку, Беларусь стварае свой гістарычны міф. Ёсць такія факты, якія, на жаль, гісторыкамi  не будуць дакладна ўстаноўлены. Таму значную ролю ў тым, каб даць ім сваё бачанне, адыгрываюць пісьменнікі. «Лічу, што нам, каб хутка і паспяхова рухацца наперад, патрэбна вельмі пільна ўглядвацца ў мінулае. Таму кніга У. С. Ліпскага — ўклад у падмурак нашай будучыні», — падкрэслiў ён.


Мастакi кнігі Г. Лойка i Л. Данелія разпавялi, што падчас працы ўлічвалі два пажаданні аўтара. Першае: паказать, што Беларусь — гэта страна, у якой жылі вялікія людзі. Другое: на малюнках яны павінны пазнавацца. «Мне падаецца, што ў выніку у нас усё удала атрымалася», — канстатаваў Г. Лойка.


Свае думкі пра кнігу выказалі і іншыя ўдзельнікі сустрэчы: заслужаны артыст Беларусі Л. Улашчанка, старшыня Фонда культуры Беларуси Т. Стружэцкі, супрацоўнікі выдавецтва.

У прыватнасці, як філасофскі раман, як споведзь, як выдых душы аўтара ўспрыняла кнігу «Цар» галоўны рэдактар часопіса «Здаровы лад жыцця» Ларыса Кучарава.

Уладзiмiр Ліпскі ўручыў кнігу з аўтографам «Ведаць гісторыю сваёй краіны — абавязак і гонар кожнага беларуса» дырэктару музея Міхаілу Рыбакову. У дар музею таксама былі перададзены дзве папкі рукапіса рамана.

Фота i тэкст Аляксандра Каменчукова

Рэжысёр вiдэа Марыя Арэх 


 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь