Неўтаймоўны Валерый Анісенка

Паважаныя сябры!
Убачыла свет наша новая кніга з біяграфічнай кніжнай серыі «Асобы» пад назвай 
«Валерый Анісенка. Жыццё і тэатр. Неўтаймоўны».

Укладальнік  Уладзімір Ліпскі.

 Гэта захапляльны аповед пра жыццё ў тэатры і тэатр у жыцці слыннага рэжысёра і акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара, няўрымслівага і акрыленага творчасцю чалавека, які плённа працуе на ніве айчыннага тэатральнага мастацтва.



У тэкстах пісьменнікаў Уладзіміра Ліпскага і Зіновія Прыгодзіча, іншых вядомых людзей, а найперш у «Дзённіках» самога Валерыя Анісенкі праўдзіва паказваюцца жыццёвыя турботы, мары, пачуцці героя, раскрываюцца глыбіня і складанасць асобы нястомнага творцы, для якога жыццё і тэатр — паняцці непадзельныя.

Выданне будзе цікавае найперш творчай моладзі, студэнтам творчых спецыяльнасцяў, якія толькі пачынаюць сваю прафесійную дзейнасць, а таксама ўсім аматарам тэатральнага мастацтва Беларусі.

Ўзнагароды, званні, пасады Валерыя Анісенкі:

  • лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1990);
  • заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1991);
  • лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003 г.);
  • лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" (2005);
  • лаўрэат Прэміі беларускіх прафсаюзаў (2011);
  • ордэн Францыска Скарыны (2009);
  • акадэмік Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы (Масква, 2005);
  • лаўрэат I Нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» (2005);
  • прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, 2010).

 

Рекомендованные товары

Уладзiмiр Гаркавы: жыццё i лёс разведчыка

Уладзiмiр Гаркавы: жыццё i лёс разведчыка

 Серыя «Асобы»Книги-биографии великих людей пользуются огромной популярност..

15.00 бел. руб.

Уладзімір Ліпскі : жыццё і творчасць

Уладзімір Ліпскі : жыццё і творчасць

     Серыя «Асобы»       Уладзімір Ліпскі ..

8.00 бел. руб.

Метки: тэатр, кино
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь