Творчыя сустрэчы ў Слуцку


20 мая выдавецтва «Адукацыя i выхаванне» было запрошана на творчыя сустрэчы з чытачамі ў цэнтралізаванай сістэме бібліятэк Слуцка. Мерапрыемства прымеркаваны да 110-годдзя дзіцячага пісьменніка, заснавальніка часопіса «Вясёлка» Васiля Вiткi. Гэты год адзначаўся шыкоўнымі сустрэчамі з дзецьмі ў бібліятэцы.
Паспяхова прайшлі прэзентацыі выдадзеных намi кніжак «Я тут жыву» i «Мая Беларусь» Уладзіміра Ліпскага, «Скарбы Нясвіжскага замку» Анастасіі Радзікевіч, «Живая боль войны» Ларысы Кучаравай.

Як паведамiла пiсьменнiца, член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вясёлка», намеснік дырэктара выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Анастасія Радзiкевiч, «штогод гэтыя мерапрыемствы праводзяцца ў розных фарматах. У тым і пазатым годзе яны былi ў анлайн фармаце, папярэднія — афлайн. Гэты год адзначаўся шыкоўнымі сустрэчамі з дзецьмі ў бібліятэцы.

Заўжды прыемна прыязджаць у Слуцк! Цудоўная арганізацыя мерапрыемстваў, творчых сустрэч, разумныя вочы дзетак, уважлівы падыход да аўдыторыі, падрыхтаваныя выставы з кнігамі і часопісамі нашага выдавецтва.

Асабліва дзякуем дырэктару цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк раёна Людміле Васільеўне Гурыновіч за штогодовую працу, душэўны падыход і захаванне памяці і зацікаўленнасці да беларускай кнігі.

Сустрэчы заўжды праходзяць ў цёплай і ўтульнай атмасферы, ў святочным настроі. Калектыў бібліятэкі нястомна працуе з беларускай кнігай і лічыць, што гэта абярэг, у які ўкладаецца душа і праз чытанне якой выхоўваюцца душы і вялікіх, і малых чытычоў!»
Фота выдавецтва

 

Рекомендованные товары

Я тут жыву

Я тут жыву

Кніга пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага змяшч..

16.00 бел. руб.

Мая Беларусь

Мая Беларусь

  З кранальна-ўзнёслых разважанняў пiсьменнiка, напоўненых бясконцай л..

12.00 бел. руб.

Скарбы Нясвiжскага замка

Скарбы Нясвiжскага замка

Серыя "Бібліятэка часопіса "Вясёлка”З прадмовы   Міла запрашаю ў замак..

7.50 бел. руб.

Живая боль войны

Живая боль войны

Что мы сегодня можем знать о боли и ужасе, которые довелось испытать фронтовика..

12.00 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь