«Вясёлка», «Буся» і «Грошык і таямнічы кошык»: прэзентацыі для дзяцей у другі выставачны дзень

Шэраг запамінальных прэзентацый для школьнікаў правяло наша выдавецтва на дзіцячай пляцоўцы і галоўнай сцэне Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-ярмаркі.

 

Другакласнікі 44-й мінскай школы пабывалі ў гасцях у дзіцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся». Яны пазнаёміліся з гісторыяй часопіса «Вясёлка», якому сёлета спаўняецца 65 гадоў, пачыталі вершы на беларускай мове і спрабавалі падлічыць колеры вясёлкі. Пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Ліпскі падзяліўся з маленькімі наведвальнікамі выстаўкі бадзёрым настроем, а таксама сваімі творчымі сакрэтамі.

Шмат пазітыўных уражанняў прынесла юным наведвальнікам ММКВК прэзентацыя кнігі  Уладзіміра Ліпскага «Грошык і таямнічы кошык» — сумеснага праекта Беларусбанка і выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Намеснік начальніка ўпраўлення кліенцкага маніторынгу АСБ «Беларусбанк» Наталія Корбут правяла для школьнікаў павучальны і ў той жа час вясёлы занятак па фінансавай граматнасці.


Фота: Марыя Арэх

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь