«Вясёлка», «Буся» і «Грошык і таямнічы кошык»: прэзентацыі для дзяцей у другі выставачны дзень
- 25 марта 2022 21:32:55
Шэраг запамінальных прэзентацый для школьнікаў правяло
наша выдавецтва на дзіцячай пляцоўцы і галоўнай сцэне Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-ярмаркі.
Другакласнікі 44-й мінскай школы
пабывалі ў гасцях у дзіцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся». Яны
пазнаёміліся з гісторыяй часопіса «Вясёлка», якому сёлета спаўняецца 65 гадоў,
пачыталі вершы на беларускай мове і спрабавалі падлічыць колеры вясёлкі.
Пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Ліпскі падзяліўся з маленькімі
наведвальнікамі выстаўкі бадзёрым настроем, а таксама сваімі творчымі
сакрэтамі.
Шмат пазітыўных уражанняў прынесла юным наведвальнікам ММКВК прэзентацыя кнігі Уладзіміра Ліпскага «Грошык і таямнічы кошык» — сумеснага праекта Беларусбанка і выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Намеснік начальніка ўпраўлення кліенцкага маніторынгу АСБ «Беларусбанк» Наталія Корбут правяла для школьнікаў павучальны і ў той жа час вясёлы занятак па фінансавай граматнасці.
Пожалуйста зарегистрируйтесь