«Віткаўскія чытанні» з «Вясёлкай» і Уладзімірам Ліпскім

  • 17 мая 2022 16:55:50

Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», часопіс «Вясёлка» разам з пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім наведалі мерапрыемства «XV МАЙСКІЯ ВІТКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ» ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі.

 

Гэтае мерапрыемства ладзіцца штогод да дня народзінаў пісьменніка і першага рэдактара часопіса «Вясёлка» Васіля Віткі, якому сёлета споўнілася б 111 год.

Адметнай падзеяй мерапрыемства стаў тэлемост са Слуцкай раённай бібліятэкай (Случчына — малая радзіма Васіля Віткі), адбыліся гучныя чытанні твораў пісьменніка, у тым ліку тых, якія друкуюцца ў часопісах «Вясёлка» і «Буся», і экскурсія па філіяле музея часопіса «Вясёлка».

Супрацоўнікі часопіса і Уладзімір Ліпскі распавялі вучням сярэдняй школы № 60 г. Мінска пра дзіцячыя выданні «Буся» і «Вясёлка», а таксама ўручылі ім падарункі за цудоўныя выступленні. А чытачка Слуцкай бібліятэкі Ульяна Палазнік нават прадэкламавала на памяць урывак з кнігі Уладзіміра Сцяпанавіча «Мая Беларусь».

 

Рекомендованные товары

Мая Беларусь

Мая Беларусь

  З кранальна-ўзнёслых разважанняў пiсьменнiка, напоўненых бясконцай л..

12.00 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь