«Скарбы Нясвіжскага замка» на выставе

  • 19 февраля 2021 19:57:00

Сябры! У нас яшчэ адна добрая навiна.

Да Мінскай міжнароднай кніжнай выставы ў нашым выдавецтве выйшла кнiга Анастасii Радзiкевiч “Скарбы Нясвіжскага замка”.

Вось што пiша пра выданне сама Анастасiя. 

Тэма скарбаў трывожыць чалавечыя розумы з даўніх часоў. Раптоўнае багацце, чароўныя прадметы і старадаўнія легенды - вядома, гэта вельмі прывабна. Мы вырашылі дапамагчы сваім юным чытачам у пошуках прыгод і распавесці аб легендарных скарбах і асобах, якія пакінулі адну з самых галоўных гістарычных каштоўнасцей Беларусі — Нясвіжскі замак.


Запрашаем на першае знаёмства з Радзівіламі. Рыцарскія даспехі, Францішка Уршуля Радзівіл, Пане Каханку, залатыя апостолы Радзівілаў, таямніца Дамініка Радзівіла, еўрапейскія паркі Нясвіжа і іх легенды, княгіня — дэкаратар і літаратар, дух знатнага роду Радзівілаў, справы на стагоддзі, і гэта ўсё — ў казачным замку. Кніга прыгодніцкая, пазнавальная, карысная, набліжае нас да таго, што ўсе шукаюць, але пакуль не знайшлі.

Спадзяюся, што кніга —«Скарбы Нясвіжскага замка» стане крокам да таго, каб нашы дзеці даведаліся, запомнілі, усвядомілі гісторыю сваёй зямлі, навучыліся цаніць скарбы сваёй Бацькаўшчыны.
Гэтай кнігі не было б без настойлівасці і мудрасці пісьменніка, Уладзіміра Ліпскага, арыгінальнага і свежага фотапозірку Дзмітрыя Сапсая Dzmitry Sapsai, дзіцячай вопраткі прызнанага дызайнера, таленавітай Дар’і Мугакі, бацькоў, якія падтрымалі праект і падрыхтавалі і прывезлі дзяцей на фотосесію ў замак, журналіста, выдаўца Мікалая Супрановіча.
Я шчыра ўдзячна ўсім сваім родным за падтрымку і дапамогу.


 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь