«Сямейная праграма» Беларускага радыё — пра кнігі і часопісы выдавецтва

  • 06 июля 2022 14:37:18

Галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка», намеснік дырэктара выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» па маркетынгу і продажах Анастасія Радзікевіч наведала студыю «Сямейнай праграмы» Беларускага радыё і ў прамым эфіры паразмаўляла з журналістам Таццянай Гулейка.

 

З чаго пачалася «Вясёлка»? Які часопіс сёння і якім плануе быць заўтра? Што такое дапоўненая рэальнасць і як яна дапамагае бацькам заахвоціць дзіця да чытання? Якія новыя цікавыя кнігі выйшлі ў выдавецтве? У чым сакрэт папулярнасці серый «99 захватывающих фактов» і «Мир путешествий»? Пра ўсё гэта распавяла ў інтэрв’ю Анастасія Віктараўна. Акрамя таго, яна падзялілася сваім бачаннем наконт далейшага развіцця дзіцячай літаратуры і перыёдыкі, а таксама раскрыла слухачам праграмы некаторыя творчыя планы і задумы.

Паўтор «Сямейнай праграмы» з удзелам Анастасіі Радзікевіч слухайце ў суботу, 9 ліпеня.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь