«Роднае слова» на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Трынаццатыя Танкаўскія чытанні»

На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Трынаццатыя Танкаўскія чытанні». На пленарным пасяджэнні форуму, прымеркаванага да 110-годдзя народнага паэта, выступіла галоўны рэдактар «Роднага слова».

Вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, Наталля Шапран прапанавала разам «пагартаць» старонкі вераснёўскага нумара, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, а таксама расказала пра цёплыя стасункі, што звязвалі рэдакцыю часопіса з Максімам Танкам.

Словы яго дарчага аўтографа, адрасаваныя нашаму выданню, сталі сімвалічнай падтрымкай для даследчыкаў жыцця і творчасці паэта.

Электронную версію вераснёўскага нумара «Роднага слова», які змяшчае літаратуразнаўчыя матэрыялы і метадычныя распрацоўкі, прысвечаныя  Максіму Танку, можна замовіць на сайце часопіса.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь