«Пачатковая школа» — 30 гадоў на ніве пачатковай адукацыі

Для выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» гэты год багаты на падзеі і юбілейныя даты. 30 гадоў таму выйшаў першы нумар часопіса «Пачатковая школа» — навукова-метадычнага выдання для педагогаў.


Вось ужо 30 гадоў «Пачатковая школа» дапамагае настаўнікам пачатковых класаў працаваць плённа і творча. Часопіс першым знаёміць педагогаў з новымі навучальнымі праграмамі і планамі, падручнікамі і іх стваральнікамі, найлепшымі метадычнымі і аўтарскімі распрацоўкамі, інавацыямі. Матэрыялы выдання карысныя маладым і вопытным спецыялістам сферы адукацыі.

Сёння «Пачатковая школа» выходзіць з мультымедыйным дадаткам. У ім прадстаўлены прэзентацыі па ўсіх прадметах, відэафільмы, музычны матэрыял, сцэнарыі мерапрыемстваў.

У сувязі з юбілейнай датай супрацоўнікі рэдакцыі «Пачатковая школа»: галоўны рэдактар Алена Вашчыліна, загадчык рэдакцыі Алена Сугака і вядучы рэдактар Ірына Стральчук — былі адзначаны падзякамі і ганаровымі граматамі выдавецтва.

Дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцін Навагродскі падзякаваў усіх, хто мае дачыненне да выхаду часопіса, за добрасумленную працу, творчы падыход і пажадаў далейшых поспехаў у развіцці выдання.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь