«Пачатковая школа» — 30 гадоў на ніве пачатковай адукацыі
- 18 февраля 2022 15:08:54
Для выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» гэты год багаты на падзеі і юбілейныя даты. 30 гадоў таму выйшаў першы нумар часопіса «Пачатковая школа» — навукова-метадычнага выдання для педагогаў.
Вось ужо 30 гадоў «Пачатковая школа»
дапамагае настаўнікам пачатковых класаў працаваць плённа і творча. Часопіс першым
знаёміць педагогаў з новымі навучальнымі праграмамі і планамі, падручнікамі і іх
стваральнікамі, найлепшымі метадычнымі і аўтарскімі распрацоўкамі, інавацыямі. Матэрыялы
выдання карысныя маладым і вопытным спецыялістам сферы адукацыі.
Сёння «Пачатковая школа» выходзіць
з мультымедыйным дадаткам. У ім прадстаўлены прэзентацыі па ўсіх прадметах,
відэафільмы, музычны матэрыял, сцэнарыі мерапрыемстваў.
У сувязі з юбілейнай датай супрацоўнікі рэдакцыі «Пачатковая школа»: галоўны рэдактар Алена Вашчыліна, загадчык рэдакцыі Алена Сугака і вядучы рэдактар Ірына Стральчук — былі адзначаны падзякамі і ганаровымі граматамі выдавецтва.
Дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцін Навагродскі падзякаваў усіх, хто мае дачыненне да выхаду часопіса, за добрасумленную працу, творчы падыход і пажадаў далейшых поспехаў у развіцці выдання.
Пожалуйста зарегистрируйтесь