«Беларускі гістарычны часопіс» у Гродне
- 27 апреля 2022 17:31:55
21—22 красавіка супрацоўнікі рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса» з рабочай паездкай наведалі г. Гродна. На базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол «Год гістарычнай памяці: перспектывы развіцця і супрацоўніцтва» з удзелам прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнцкага актыву факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Галоўны рэдактар часопіса
Аляксандр Корзюк і намеснік галоўнага рэдактара Наталля Матусевіч прадставілі
асноўныя напрамкі і планы развіцця адзінага ў Беларусі навукова-тэарэтычнага і
навукова-метадычнага выдання па гістарычных і юрыдычных навуках, культуралогіі,
мастацтвазнаўстве, методыцы выкладання гісторыі.
Дэкан факультэта Віктар
Белазаровіч, загадчыкі кафедраў факультэта Сяргей Піваварчык, Аляксандр Нечухрын,
дацэнт Аляксандр Горны
вызначылі навуковы патэнцыял вучоных-гісторыкаў факультэта, акрэслілі
перспектывы супрацоўніцтва з часопісам.
У рамках круглага стала А.
Корзюк прадставіў камплект кніг «Скарбонка гістарычнай памяці», падрыхтаваную
выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне». Ён складаецца з выданняў «Памятные места
Беларуси» (уклад. В. М. Надтачаеў, Д. В. Кашавар); «99 знакамітых
мясцін Беларусі» / «99 знаменитых мест Беларуси» (уклад. Д. В. Кашавар, К. К.
Шастоўскі); «Я помню ўсё...» (уклад. М. Чарняўскі, У. Ліпскі); «Живая боль
войны» (аўтар — Л. А.
Кучарава); «Сакральный мир традиций. 99 уроков народной культуры» і «Золотые
правила народной культуры» (аўтары — Я. Крук, А. Катовіч).
Рэдактар аддзела, член
рэдкалегіі часопіса, вядомы беларускі пісьменнік Вітаўт Чаропка зрабіў прэзентацыю сваіх кніг па
гісторыі Беларусі, у прыватнасці серыі «Вялікія князі літоўскія», расказаў пра
свае апошнія творы, адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў і правёў
аўтограф-сесію.
На сустрэчы з настаўнікамі гісторыі Гродзенскай вобласці ў абласным інстытуце развіцця адукацыі, акрамя прэзентацыі «Беларускага гістарычнага часопіса» і камплекта «Скарбонка гістарычнай памяці» былі праведзены майстар-класы «Фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці — вядучая стратэгія навучання гісторыі ў ХХІ ст.» (А. Корзюк) і «Тэхналогія абагульнення і прадстаўлення педагагічнага вопыту на старонках часопіса “Беларускі гістарычны часопіс”» (Н. Матусевіч). У ходзе сустрэчы прайшло анкетаванне настаўнікаў з мэтай выяўлення патэнцыйных аўтараў і вывучэння чытацкіх запытаў, адбылася дыскусія па праблемах развіцця гістарычнай адукацыі.
Вынікам рабочай паездкі стане выпуск тэматычных нумароў «Беларускага гістарычнага часопіса», падрыхтаваных з удзелам выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і найлепшых педагогаў-практыкаў.
Пожалуйста зарегистрируйтесь