«БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ ЧАСОПІС» У ГОМЕЛІ

  • 02 ноября 2022 12:03:29

25—26 красавіка супрацоўнікі рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса» з рабочай паездкай наведалі г. Гомель. На базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адбыўся круглы стол «Год гістарычнай памяці: перспектывы развіцця і супрацоўніцтва» з удзелам прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнцкага актыву факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый.

Галоўны рэдактар часопіса Аляксандр Корзюк і намеснік галоўнага рэдактара Наталля Матусевіч прадставілі асноўныя напрамкі і планы развіцця адзінага ў Беларусі навукова-тэарэтычнага і навукова-метадычнага выдання па гістарычных і юрыдычных навуках, культуралогіі, мастацтвазнаўстве, методыцы выкладання гісторыі.


Дэкан факультэта Станіслаў Чаропка, загадчыкі кафедраў Мікалай Мязга, Сяргей Верамееў і Аксана Яшчанка вызначылі навуковы патэнцыял вучоных-гісторыкаў факультэта, акрэслілі перспектывы супрацоўніцтва з часопісам.


У рамках круглага стала А. Корзюк прадставіў камплект кніг «Скарбонка гістарычнай памяці» і іншыя выданні грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, падрыхтаваныя выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне».


На сустрэчы з настаўнікамі гісторыі Гомельскай вобласці ў абласным інстытуце развіцця адукацыі, акрамя прэзентацыі «Беларускага гістарычнага часопіса» і камплекта «Скарбонка гістарычнай памяці», быў праведзены семінар "Як стаць аўтарам "Беларускага гістарычнага часопіса": тэхналогія абагульнення іпрадстаўлення педагагічнага вопыту".


У ходзе сустрэчы прайшло анкетаванне настаўнікаў з мэтай выяўлення патэнцыйных аўтараў і вывучэння чытацкіх запытаў, адбылася дыскусія па праблемах развіцця гістарычнай адукацыі.


Адбыліся рабочыя сустрэчы супрацоўнікаў рэдакцыі з прадстаўнікамі шэрагу музеяў Гомельшчыны - загадчыкам аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" Дзмітрыем Ліндзенковым, дырэктарам Дзяржаўнай установы культуры «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава» Пятром Цалкам і загадчыкам Гомельскагя філіяла музея Наталляй Кадзетавай.


Вынікам рабочай паездкі стане выпуск тэматычных нумароў «Беларускага гістарычнага часопіса», падрыхтаваных з удзелам выкладчыкаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, найлепшых педагогаў-практыкаў і супрацоўнікаў шэрагу музеяў рэгіёна.

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь