«Беларускі гістарычны часопіс» на адкрыцці выстаўкі да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа
- 20 июня 2022 17:19:55
16 чэрвеня 2022 года у залах Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» адбылося адкрыццё выстаўкі Беларускага саюза мастакоў «Мне сняцца сны аб Беларусі...», прысвечаная 140-годдзю народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Партнёрамі выстаўкі выступаюць
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Дзяржаўны літаратурны
музея Янкі Купалы, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе», Саюз
пісьменнікаў Беларусі і кнігарня «Акадэмкніга».
На мерапрыемства былі запрошаны
супрацоўнікі рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса» — галоўны рэдактар Аляксандр
Корзюк, намеснік галоўнага рэдактара Наталля Матусевіч, рэдактар аддзела Вітаўт
Чаропка.
— У кожнага народа ёсць паэты —
прарокі, якія сілай свайго таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай
мовы, літаратуры, культуры, але і акрэсліваюць духоўныя арыенціры не аднаму
пакаленню, — адзначыла першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў
Беларусі Наталля Шаранговіч. — Менавіта Купала і Колас прынеслі славу і пашану
свайму народу і з цягам часу сталі яго сімваламі. У беларускім выяўленчым
мастацтве было створана мноства работ на купалаўскую і коласаўскую тэмы яшчэ з
1920-х гадоў.
Выстаўка «Мне сняцца сны аб
Беларусі...» прадстаўляе як творы з фондаў музеяў — класічны раздзел
экспазіцыі, так і творчасць мастакоў — нашых сучаснікаў.
У экспазіцыі дэманструецца
адзін з першых прыжыццёвых партрэтаў Янкі Купалы, створаны ў 1921 годзе з натуры
рускім мастаком Дзмітрыем Полазавым, з якім паэта звязвала вялікае сяброўства. Прадстаўлена
карціна Пятра Сергіевіча «Шляхам жыцця» (1934), натхнёная аднайменным зборнікам
вершаў Янкі Купалы 1913 года выдання.
Работы народных мастакоў М. Савіцкага,
Л. Шчамялёва, Г. Паплаўскага, В. Шаранговіча, У. Тоўсціка, Л. Гумілеўскага, У. Слабодчыкава
адлюстроўваюць розныя варыянты інтэрпрэтацый вобразаў Купалы і Коласа — ад
класічнага да эмацыянальна-экспрэсіўнага.
Выстаўка адказвае на пытанне,
якой сёння ў ХХІ стагоддзі бачыцца мастакам творчасць Купалы і Коласа. Наколькі
змяніўся характар твораў, якія сталі не столькі партрэтнымі, як алегарычнымі,
асацыятыўнымі. Сучасныя жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное
мастацтва апавядаюць аб той прыгожай, рамантычнай, узнёслай Беларусі, аб якой з
апантанасцю пісалі Янка Купала і Якуб Колас у сваім паэтычным эпасе.
Вынікам наведвання выстаўкі
супрацоўнікамі рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса» будзе шэраг
ілюстраваных матэрыялаў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і
Якуба Коласа на працягу 2022 года.
Пожалуйста зарегистрируйтесь