«Адукоўваць і выхоўваць»: дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцін Навагродскі даў інтэрв’ю «Настаўніцкай газеце»
- 13 сентября 2022 15:03:14
Напярэдадні
Свята беларускага пісьменства журналіст «Настаўніцкай газеты» пагутарыла з
дырэктарам выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцінам Навагродскім. У інтэрв’ю
ён распавёў пра прэзентацыю новай серыі для малодшых школьнікаў «Я ганаруся!»
(на беларускай і рускай мовах) у рамках свята ў Добрушы. Гэтая серыя створана
па заказе і пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і прымеркавана да Года
гістарычнай памяці. Падрыхтавана 14 кніжачак невялікага фармату. На старонках
гэтых прыгожа ілюстраваных выданняў маленькія чытачы пазнаёмяцца з галоўнымі
сімваламі нашай дзяржавы, іх гісторыяй і значэннем, а таксама са славутасцямі
Беларусі. Кніжачкі «Беларускія школьнікі — героі Вялікай Айчыннай вайны», «Вечная
памяць героям: мемарыялы Беларусі» пашыраць веды вучняў пра падзеі Вялікай Айчыннай
вайны і будуць садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці пра подзвіг маленькіх
герояў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Як адзначыў
Валянцін Янавіч, да новага навучальнага года «першакласнікі нашай краіны
атрымалі абноўленае выданне “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь А. Р. Лукашэнкi першакласнiку”. У новай канцэпцыі
перагледжана яго структура, з’явіліся новыя тэматычныя развароты — зразумелыя,
даступныя і цікавыя дзецям, напрыклад, “Як да нас прыйшла кніга”, “Песняры
беларускага народа”. Прыярытэт аддадзены раздзелу пра дасягненні сучаснай
Беларусі. Між іншым, зараз вядзецца работа па абнаўленні яшчэ аднаго значнага
выдання “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”». Дырэктар выдавецтва расказаў і
пра іншыя вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, якія былі сёлета выпушчаны
ці абноўлены.
Па словах
Валянціна Навагродскага, гісторыя стварэння, станаўлення і развіцця выдавецтва «Адукацыя
і выхаванне» цесна звязана з перыядычнымі выданнямі для педагогаў-практыкаў і ў
цэлым для нацыянальнай сістэмы адукацыі: «Мы выпускаем шырокі спектр
перыядычных выданняў. Педагогам-прадметнікам я рэкамендаваў бы звярнуцца да
серыі “У дапамогу педагогу”, у якой па ўсіх школьных прадметах прадстаўлена
сваё перыядычнае выданне. Для супрацоўнікаў дашкольных устаноў верным
памочнікам застаецца любімая “Пралеска”. Вельмі запатрабаваны настаўнікамі
пачатковай школы часопісы “Пачатковая школа” і “Пачатковае навучанне: сям’я,
дзіцячы сад, школа”. Класны кіраўнік, асабліва пачатковец, заўсёды можа
звярнуцца да часопісаў “Выхаванне i дадатковая адукацыя” і “Здаровы лад жыцця”.
На шырокую чытацкую аўдыторыю, у тым ліку на педагогаў, студэнтаў выпускных
курсаў, якія займаюцца навуковай дзейнасцю, навуковых работнікаў і
бібліятэкараў разлічаны часопісы “Роднае слова” і “Беларускі гістарычны
часопіс”».
Пожалуйста зарегистрируйтесь