• Мудры Шубуршун

       Серыя "Бібліятэка часопіса "Вясёлка"

       У зборнік увайшлі аповесць-казка “Прыгоды Шубуршуна”, кароткія апавяданні і казкі для дзяцей.
       Дэвізам гэтай захапляльнай, пазнавальнай і добрай кнігі могуць стаць словы “Кожны мае права на новыя адкрыцці”. Маленькія чытачы знойдуць у ёй мноства адказаў на свае пытанні. Напрыклад, яны даведаюцца, які гром нясе спадзяванні на добры ўраджай, якая карысць ад плакун-травы, з якога дрэва робяць трывалую мэблю, як жывуць мурашы, цi icнуе “лыжка любога колеру” i шмат чаго iншага.

       Разам з героямі кнігі дапытлівыя чытачы здзейсняць захапляльнае падарожжа па Беларусі, зробяць шмат цікавых адкрыццяў аб прыродзе, геаграфіі і гісторыі роднай краіны, пазнаёмяцца з народнымі прыкметамі пра надвор’е, адгадаюць загадкі Чароўнай Пясчынкі, навучацца быць знаходлівымі, смелымі. А яшчэ яны зразумеюць, як важна умець бачыць “душой, сэрцам і розумам” і сябраваць.

       Кніга будзе карыснай у рабоце выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, зацікавіць бацькоў і, вядома, дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

       Жадаем вам прыемнага падарожжа па старонках гэтай кнiгі, бо, як кажа аўтар, “без казкі роднай нам ніяк нельга”!

Книга
Автор: Карлюкевіч Алесь
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2014
Страниц: 120
Переплёт: твердый
Формат: 71 х100 1/16
ISBN: 978-985-471-740-1

Мудры Шубуршун

  • Наличие: Есть в наличии
  • 7.20 бел. руб.