Ефрасіння Полацкая
Мая Радзіма — Беларусь. IV клас
Мэта: напрыканцы ўрока вучні павінны:
ведаць:
– аб рэлігійнай і асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай;
умець:
– складаць вуснае паведамленне аб Ефрасінні Полацкай;
– вызначаць асноўныя даты жыццядзейнасці Ефрасінні Полацкай на стужцы часу;
– даць апісанне Спаса-Ефрасіннеўскай царквы і Крыжа Ефрасінні Полацкай па ілюстрацыях.
Задачы:
- забяспечыць засваенне вучнямі першапачатковых звестак аб жыцці і лёсе Ефрасінні Полацкай, аб Спаса-Ефрасіннеўскай царкве і Крыжы як культурных каштоўнасцях беларускага народа;
- стварыць умовы для фармірання ўменняў вылучаць галоўнае ў прачытаным тэксце, рабіць вывады шляхам аналізу гістарычных падзей, задаваць пытанні;
- закласці асновы для ўсведамлення вучнямі правіл маральных паводзін на прыкладзе жыцця і дзейнасці Ефрасінні Полацкай;
- падрыхтаваць да паспяховага напісання выніковага тэста.
Абсталяванне: рабочы сшытак для IV класа «Мая Радзіма — Беларусь» (Я. С. Яцкевіч); заданні для груп, тэст для кожнага вучня; каляровыя фотаздымкі Крыжа і СпасаЕфрасіннеўскай царквы.
Да ўрока вучні атрымалі дамашняе заданне:
1. Праглядзець відэафільмы аб Ефрасінні Полацкай па спасылках:
а) https://www.youtube.com/watch?v=qZ2nyH9iMXQ&t=1s;
б) https://www.youtube.com/watch?v=evGHKFT9-0Q.
2. Прачытаць у падручніку параграф 13.
3. Скласці вуснае апавяданне аб жыцці і дзейнасці Ефрасінні Полацкай (не больш 6 сказаў).
4. Адказаць на пытанні пасля тэксту параграфа 13.
НаШтоБуЗУ:
1. Здолею расказаць пра жыццядзейнасць Ефрасінні Полацкай.
2. Правільна адкажу на пытанні пасля параграфа 13 у падручніку.
3. Буду ведаць:
– чаму Ефрасінню Полацкую называюць асветніцай;
– якую памяць пасля сябе пакінула Ефрасіння Полацкая.
І. Арганізацыйна-матывацыйны этап.
Настаўнік:
1) арганізоўвае франтальнае абмеркаванне відэафільмаў;
2) абагульняе і карэкціруе веды вучняў;
3) накіроўвае вучняў на самастойнае фармуляванне тэмы і задач урока, запісвае іх на дошцы;
4) распявадае, як будуць працаваць на ўроку.
План
- Прадслава.
- Ефрасіння Полацкая.
- Спаса-Ефрасіннеўская царква.
- Крыж Ефрасінні Полацкай.
Вучні:
1) выконваюць індывідуальна тэст:
№ | Тэст «Так — не» | СА | УА |
1 | Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў Полацку? | ||
2 | У сям’і гандляра? | ||
3 | Ефрасіння Полацкая пайшла ў манастыр, бо не хацела вучыцца? | ||
4 | Благаславенне на пострыг у манашкі атрымала ад бацькі? | ||
5 | У манастыры атрымала новае імя — Прадслава? | ||
6 | Ефрасіння Полацкая стала пустэльніцай? | ||
7 | Вучыла пры манастыры дзяцей чытаць, пісаць, хатнім справам? | ||
8 | Ефрасіння Полацкая заклікала людзей спыняць крывавыя войны, паважаць адзін аднаго? | ||
9 | Ефрасіння Полацкая загадала зрабіць крыж у 1116 годзе? |
(СА — самаадзнака, УА — узаемаадзнака)
2) параўноўваюць адказы ў парах, потым па ключы на дошцы;
3) вызначаюць пытанні, якія выклікалі цяжкасці;
4) фармулююць тэму, задачы ўрока.
ІІ . Практычна-дзейнасны этап.
Настаўнік:
1) арганізоўвае дыферэнцыраваную практычную групавую ці парную работу вучняў па выніках «уваходнага кантролю» (вучні, якія дапусцілі больш 2-х памылак, працуюць з падручнікам, астатнія вучні атрымліваюць заданні творчага характару);
2) кансультуе, дапамагае, задае ўдакладняючыя пытанні, калі гэта трэба.
Вучні:
аб’ядноўваюцца ў групы ў залежнасці ад колькасці дапушчаных памылак у тэсце, выконваюць заданні.
Група 1.
- Прачытаць 1–2-гі абзацы падручніка на с. 50.
- Адказаць на пытанні:
- 1) Як склікалі людзей на сход?
- 2) Для вырашэння якога пытання збіраліся людзі на плошчы каля Сафійскага сабора?
- 3) Як клікалі дзяўчынку?
- 4) Што яна рабіла каля сабору?
- 5) Чаму параненых воінаў лячылі каля сабора Святой Сафіі?
- Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб прачытаным па пытаннях.
- Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.
Група 2.
- Прачытаць 3–5-ты абзацы падручніка на с. 50–52.
- Адказаць на пытанні:
- 1) Чаму Прадслава пайшла ў манастыр? У колькі гадоў?
- 2) Якое новае імя яна атрымала?
- 3) Дзе яна жыла?
- 4) Чым яна займалася?
- 5) Каму дапамагала Ефрасіння?
- 6) Чаму вучыла дзяцей?
- 7) Да чаго заклікала дарослых?
- Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб прачытаным па пытаннях.
- Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.
Група (пара) 3.
- Прачытаць 6-ты абзац падручніка на с. 52–53 і матэрыял рубрыкі «Цікава ведаць» на с. 54 № 2.
- Апісаць па фотаздымках Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. Выкарыстоўвайце словы: нібыта лялечная, бела-каменная, купал.
- Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб царкве з апісаннем.
- Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.
Група 4.
- Прачытаць 7–8-мы абзацы падручніка на с. 53.
- Адказаць на пытанні:
- 1) Калі быў зроблены крыж?
- 2) Хто яго заказаў?
- 3) Хто выканаў заказ?
- 4) Што гаварылася ў паданні пра крыж?
- 5) Які яго лёс?
- 6) Хто аднавіў крыж?
- 7) Дзе знаходзяцца астанкі Святой Ефрасінні?
- 8) Як яны называюцца?
- Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб крыжы з апісаннем з апорай на пытанні.
- Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.
Група (пара) 5.
- Карыстаючыся малюнкамі і тэкстам апавядання «Цікава ведаць» на с. 53–54, апісаць Крыж Ефрасінні Полацкай.
- Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб крыжы з апісаннем.
- Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.
Група (пара) 6.
Скласці сінквейн пра Ефрасінню Полацкую.
Вучні:
- 1) выступаюць, слухаюць, адзначаюць на стужцы часу асноўныя даты жыццядзейнасці Ефрасінні Полацкай, дапаўняюць падрыхтаваныя паведамленні;
- 2) задаюць і адказваюць на пытанні, якія ўзнікаюць падчас слухання прадстаўнікоў груп;
- 3) ацэньваюць якасць адказаў па крытэрыях паўнаты, правільнасці.
ІІІ . Кантрольна-рэфлексіўны этап.
Настаўнік:
- 1) прапануе выніковы тэст;
- 2) арганізуе выніковую рэфлексію;
- 3) задае дамашняе заданне.
Вучні:
- 1) выконваюць кантрольны тэст у рабочых сшытках на с. 17;
- 2) параўноўваюць адказы з эталонам: самаадзнака;
- 3) франтальна абмяркоўваюць, што атрымалася на ўроку, што не, якія ўзніклі цяжкасці;
- 4) выказваюцца, у якой ступені мэта ўрока і задачы былі выкананы;
- 5) выбар дамашняга задання.
Спіс выкарыстаных крыніц
- Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии : пособ. для учителей / Н. И. Запрудский. — Минск, 2003. — 288 с. — (Мастерская учителя).
- Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии-3 / Н. И. Запрудский. — Минск, 2017. — 168 с. — (Мастерская учителя).
- Лузгіна, А. Г. Мая Радзіма — Беларусь : план-канспект урокаў : 4 клас / А. Г. Лузгіна, А. Г. Астроўская. — Аверсэв, 2016. — 187 с.
Пожалуйста зарегистрируйтесь