• Жывёльны свет

Адна з асноўных мэт гэтай добра ілюстраванай кнігі-атласа – пазнаёміць юнага чытача з дзівосным жывёльным светам Беларусі, паказаць яго багацце і разнастайнасць. На яркіх каляровых фотаздымках прадстаўлены выявы звяроў, птушак, паўзуноў, кузурак, рыб, некаторых відаў амфібій, якія насяляюць нашыя лясы, лугі, балоты, рэкі і азёры.

Кароткія, але ёмістыя тэксты з рубрыкі “А ці ведаеш ты, што…”, з аднаго боку, пашыраюць і дэталізуюць школьныя веды дзіцяці з жыцця жывёл, з другога боку, накіраваны на абуджэнне яго пазнавальнай цікавасці, вызначэнне патрэбы з апорай на атрыманыя з тэкстаў звесткі задаваць дадатковыя пытанні, усталёўваць адпаведныя прычынна-выніковыя сувязі.

Разнапланавыя гульнёвыя заданні, што прапануюцца на старонках кнігі і тэматычна звязаныя з яе ілюстрацыйным матэрыялам, дапамагаюць дзіцяці асэнсавана ўспрыняць і засвоіць новую інфармацыю, актывізуюць яго думку, развіваюць памяць, увагу, лагічнае і творчае мысленне.

Шматлікія практыкаванні на аснове працы з фразеалагізмамі (у тым ліку з устойлівымі выразамі рубрыкі “Калі так кажуць?”), трапнымі прыказкамі і народнымі прыкметамі, загадкамі і асобнымі словамі арыентаваны на актывізацыю слоўніка дзіцяці, развіццё яго маўленчай культуры, далучэнне да духоўнай спадчыны беларускага народа.

На ўсе заданні ў канцы кнігі прапануюцца адказы і тлумачэнні.

Займальнае маляўнічае выданне дапаможа арганізаваць вольны час вашага дапытлівага дзіцяці і стане добрым памагатым у яго развіцці.

Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту, бацькам, настаўнікам пачатковых класаў.

Серия «Планета животных»

Книга
Автор: С. М. Бялова
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2023
Страниц: 48
Переплёт: мягкий
Формат: 60×84 1/8 (20,5×28,5 см)
ISBN: 978-985-599-646-1

Жывёльны свет

  • Доступность: На складе
  • 9.00 бел. руб.


Рекомендуемые товары

Доисторические животные

Доисторические животные

Серия книг с дополненной реальностью «99 захватывающих фактов»..

11.50 бел. руб.

Животные

Животные

Серия книг с дополненной реальностью «99 захватывающих фактов»Для детей младшего..

11.50 бел. руб.

Животные водоёмов Беларуси. Жывёлы вадаёмаў Беларусі (интерактивный плакат)

Животные водоёмов Беларуси. Жывёлы вадаёмаў Беларусі (интерактивный плакат)

Неповторимыми и загадочными звуками болот, рек и озёр издательство «Адукацыя i в..

4.00 бел. руб.

Теги: развивающие, 6-10 лет, животные