Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку, фарміраваць мастацкі густ.

Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну.

Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка “Гомель” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада. З я\е дапамогай можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Гомелю, наведаць знакаміты палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў, старажытныя храмы і больш сучасныя помнікі архітэктуры і гісторыі, прайсціся каля арыгінальных, быццам “пернікавых” домікаў у стыле мадэрн або па старадаўнім парку да скульптуры першага жыхара і буйных вод магутнага Сожа.  

Размалеўка дазваляе паразмаўляць аб прыгажосці горада і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на паперы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.

Размалёўка “Гомельская вобласць” распавядзе пра славутасці і гістарычныя мясціны гэтага рэгіёна, ды і ўвогуле пра цікавае і незвычайнае на Гомельшчыне. Сюжэты размалёўкі дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра прыроду, эканоміку, гісторыю Гомельскай вобласці, даведацца пра месцы, якія можна наведаць разам з бацькамі. Вы не толькі зробіце маляўнічую вандроўку па помніках архітэктуры і гісторыі, але і пазнаеміцеся з жыхарамі некранутай палескай прыроды і адзінага у свеце радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.

Размалёўкі будуць карысныя і для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.
Книга
Автор:
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2020
Страниц:
Переплёт:
Формат: 50*70
ISBN: 4812510001080

Вялізная размалеўка. Гомель і Гомельская вобласць / Большая раскраска. Гомель и Гомельская область

  • Доступность: На складе
  • 6.00 бел. руб.


Рекомендуемые товары

Вялізная размалеўка. Віцебск. Віцебская вобласць /Большая раскраска. Витебск. Витебская область

Вялізная размалеўка. Віцебск. Віцебская вобласць /Большая раскраска. Витебск. Витебская область

Размалёўка “Віцебск” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада. ..

5.00 бел. руб.

Вялізная размалеўка. Брэст. Брэсцкая вобласць/Большая раскраска. Брест. Брестская область

Вялізная размалеўка. Брэст. Брэсцкая вобласць/Большая раскраска. Брест. Брестская область

Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць р..

5.00 бел. руб.

Вялізная размалеўка. Гродна. Гродзенская вобласць / Большая раскраска. Гродно. Гродненская область

Вялізная размалеўка. Гродна. Гродзенская вобласць / Большая раскраска. Гродно. Гродненская область

Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка “Гр..

5.00 бел. руб.

Вялізная размалеўка. Магілёў. Магілёўская вобласць / Большая раскраска. Могилёв. Могилевская область

Вялізная размалеўка. Магілёў. Магілёўская вобласць / Большая раскраска. Могилёв. Могилевская область

Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць р..

6.00 бел. руб.

Теги: раскраски, размалеўкi