Серыя «Бібліятэка часопіса "Вясёлка"»


Уславім дзяцей!

Маляваць дзяцей дужа складана і вельмі адказна. Яны нібыта падобныя адно да аднаго, як тыя васількі ў жыце. Максім Багдановіч здолеў убачыць «цвяток радзімы васілька», які выводзіла рука слуцкай ткачыхі. Вось жа і сярод мастакоў ёсць майстры, якія ўвекавечылі дзяцей сваёй явы. Пра іх гэтая цікавая кніжка Анастасіі Радзікевіч «Дзеці ў шэдэўрах мастацтва».

Аўтар у займальнай гульнявой форме апавядае пра найвыдатнейшых мастакоў, іх лёсы, карціны, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Апісвае ўспрыманне і ўражанні сучасных дзяцей пасля знаёмства з такімі творамі, як «Партрэт дачкі Алёны» Уладзіміра Макоўскага, «Партрэт сына» Віктара Васняцова, «Дзяўчынка ў блакітнай сукенцы» Івана Хруцкага, «Першая песенька» Антона Бархаткова…

Густоўна падабраныя класічныя карціны слынных мастакоў, на якіх увекавечаны вобразы дзяцей. Да таго ж аўтар зрабіла свой адметны творчы ўнёсак у выданне. Адшукала сучасных дзяцей, падобных на герояў карцін, разам з мастачкай Янай Войцік па-сучаснаму апрацавалі фота, пераапрануўшы іх у старадаўнія строі. Адбылася сустрэча праз стагоддзі, вось такая арыгінальная знаходка!

Спадзяюся, кніга знойдзе сваіх чытачоў, пашырыць цікавасць да мастакоў і мастацтва. А можа, і натхніць творцаў пісаць партрэты Дзяцей, а саміх Дзяцей зацікавіць творамі і жыццём выдатных мастакоў.

 

Уладзімір Пракапцоў,
дырэктар  Нацыянальнага мастацкага музея

Книга
Автор: А. Радзікевіч
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2022
Страниц: 56
Переплёт: цвёрды
Формат: 70 × 100 1/16
ISBN: 978-985-599-351-4

Дзеці ў шэдэўрах мастацтва

  • 10.00 бел. руб.


Рекомендуемые товары

Скарбы Нясвiжскага замка

Скарбы Нясвiжскага замка

Серыя "Бібліятэка часопіса "Вясёлка”З прадмовы   Міла запрашаю ў замак..

7.50 бел. руб.

Теги: мастацтва, дзеці