Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку,фарміраваць мастацкі густ. Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну. Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял.


Размалёўка “Брэст” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада. З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Брэсце, наведаць знакамітую Брэсцкую крэпасць, старажытныя храмы, паназіраць за працай ліхтаршчыка, прайсціся па беразе Мухаўца, падзівіцца на гарадскія скульптуры і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на размалёўцы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.


Размалёўка “Брэсцкая вобласць” распавядзе пра славутасці і гістарычныя мясціны гэтага рэгіёна, ды і ўвогуле пра цікавае і незвычайне на Брэстчыне. Сюжэты размалёўкі дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра прыроду, эканоміку, гісторыю Брэсцкай вобласці, даведацца пра месцы, якія можна наведаць разам з бацькамі. Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя, – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.


Размалёўкі будуць карыснымі для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.

Книга
Автор:
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2020
Страниц:
Переплёт:
Формат: 50*70
ISBN: 481-251-000-1035

Вялізная размалеўка. Брэст. Брэсцкая вобласць

  • Доступность: На складе
  • 5.00 бел. руб.


Рекомендуемые товары

Вялізная размалеўка. Віцебск. Віцебская вобласць

Вялізная размалеўка. Віцебск. Віцебская вобласць

Размалёўка “Віцебск” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада. ..

5.00 бел. руб.

Вялізная размалеўка. Мая Беларусь і Мінск

Вялізная размалеўка. Мая Беларусь і Мінск

Вялізныя размалёўкі -- цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць ..

5.00 бел. руб.

Вялізная размалеўка. Гродна. Гродзенская вобласць

Вялізная размалеўка. Гродна. Гродзенская вобласць

Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка “Гр..

5.00 бел. руб.

Теги: раскраски, размалеўкi