Полацкая зямля багатая на прыродныя крыніцы, якія жывяць шматлікія тут азёры. Але гэты край славіцца і сваімі духоўнымі крыніцамі — Сафійка, Еўфрасіння, Скарына, Усяслаў Чарадзей… Ганарыцца сваімі крыніцамі працоўнымі, культурнымі. Легендарная старажытнасць тут пераплецена, паяднана з не менш яскравай сучаснасцю.
Аўтар кнiгi — член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт і празаік, кандыдат філасофскіх навук Зіновій Прыгодзіч. Ён бачыў розныя гарады і розных людзей. «Але вось Полаччына, дзе сівая даўніна паядналася з маладым запалам сучаснага горада-спадарожніка першай сталіцы Полацкага княства, па сутнасці нашай прадзяржавы, запала ў сэрца».
Пра жыццё Полацкай зямлi, яе гiсторыю, людзей, дасягненнi распавядаюць былы мэр Наваполацка, а сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Полацкага райвыканкама, член Савета Рэспублікі Мікалай Шаўчук, вядомы беларускі археолаг, доктар гістарычных навук Дзяніс Дук, ветэран вайны, пісьменнік, ганаровы грамадзянін Полацка Алесь Савіцкі, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» Сяргей Алтухоў, адзін з першых будаўнікоў гіганта нафтахіміі, ганаровы грамадзянін Наваполацка Пётр Саламуха, старшыня сельскагаспадарчага прадпрыемства «Кушлікі» Фёдар Завадскі і іншыя выдатныя людзі Полаччыны.
Книга | |
Автор: | Зіновій Прыгодзіч |
Издательство: | Адукацыя i выхаванне |
Год издания: | 2017 |
Страниц: | 160 |
Переплёт: | твердый |
Формат: | 70х100 1/16 |
ISBN: | 978-985-7191-04-8 |
Крыніцы Прыдзвіння. Полаччына: учора, сёння, заўтра
- Доступность: На складе
-
10.00 бел. руб.
Рекомендуемые товары
Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры
У навукова-папулярным выданні на прыкладзе аднаго рэг..
14.73 бел. руб.
Мінск — сталіца Беларусі
Cерыя «Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі» Навукова-папулярнае выда..
7.05 бел. руб.
Гродна. На заходняй мяжы Айчыны
Cерыя «Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі» Навукова-папулярнае выда..
7.40 бел. руб.
Віцебск — горад майстроў і мастакоў
Cерыя «Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі» Навукова-папулярнае выда..
8.60 бел. руб.
Маці-Зямля
Кніга “Маці-Зямля” -- цудоўны падарунак кожнаму, хто цэніць прыгажосць і неабыяк..
20.00 бел. руб.
Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі
На прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі — Пухавіччыны — разглядаецца характар узае..
12.50 бел. руб.