Ад аўтара
Тэма беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей хвалюе мяне даўно. З таго самага часу, як я патрапіў у Ашгабат у жніўні 1985 г. Мне пашчасціла пазнаёміцца з многімі пісьменнікамі — Керымам Курбаняпесавым, Каюмам Тангрыкуліевым,
Курбандурды Курбансахатавым, Сеітніязам Атаевым, Курбанам Чаліевым, Какалы Бердыевым, Аналы Бердыевым, Атамурада Атабаевым, Ата Атаджанавым, Атаджанам Таганам, Сапарам Ураевым, Курбаніязам Дашкынавым, Какабаем Курбанмурадавым, Атагельды Караевым, Ашырам Назаравым, Чары Маталавым, Таганам Сахбедавым… Мог бы назваць і яшчэ шмат каго. З кімсьці з таго часу сябрую і сёння — з Агагельды Аланазаравым, Касымам Нурбадавым. З’явіліся і новыя сябры — Максат Бяшымаў, Анамухамед Кіршэн, Бягуль Анабаева, Джумагельды Мулкіеў, Джумагельды Худайкуліеў… Усе яны — шчырыя служкі мастацкага слова, руплівыя працаўнікі туркменскай літаратуры, пачатак, вытокі якой — у творчасці геніяльнага Махтумкулі Фрагі.
Вось гэтае сяброўства, сотні туркменскіх кніг з уласнай бібліятэкі, якія вандруюць са мной па жыцці, і падштурхнулі мяне зазірнуць у тую прастору, якая звязвае, яднае туркменскіх пісьменнікаў з Беларуссю. І высветлілася, што беларуска-туркменскую літаратурную дружбу фарміруюць многія і многія цікавыя фрагменты, факты, з’явы. Пра некаторыя з іх — на старонках кнігі, якую і прапаную ўвазе чытачоў.
Заўважу і такую акалічнасць: кніга, прысвечаная беларуска-туркменскім літаратурным сувязям, працягвае збірацца і далей. І з часам я абавязкова раскажу тое, што не паспеў выкласці ў гэтым выданні.
Алесь Карлюкевіч
Книга | |
Автор: | Алесь Карлюкевич |
Издательство: | Адукацыя i выхаванне |
Год издания: | 2021 |
Страниц: | 128 |
Переплёт: | твердый |
Формат: | 60 х100 1/16 |
ISBN: | 978-985-599-352-1 |
Каракумскае сонца: старонкі беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей
- Автор: Карлюкевич Алесь
- Доступность: На складе
-
15.00 бел. руб.
Рекомендуемые товары
Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры
У навукова-папулярным выданні на прыкладзе аднаго рэг..
14.73 бел. руб.
Неравнодушное чтение: встречи, знакомства, открытия
Издание посвящено связям белорусской литературы с национальными литературами нар..
26.50 бел. руб.
Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі
На прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі — Пухавіччыны — разглядаецца характар узае..
12.50 бел. руб.
Дарогі да Паднябеснай: старонкі беларуска-кітайскіх літаратурных узаемасувязей
Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі грунтуюцца найперш на паглыбленасці асо..
28.00 бел. руб.
Теги: литературоведение