• Я помню ўсё...

Серыя «Бібліятэка часопіса “Вясёлка”»

Упершыню пад адной вокладкай сабраны шчымлівыя і балючыя ўспаміны вядомых пісьменнікаў Беларусі, якiя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі дзецьмі. Аўтары зборніка прайшлі праз самыя цяжкія выпрабаванні яшчэ напачатку свайго жыцця, і ў іх успамінах жыве не такі прыкметны, але вялікі подзвіг іх бацькоў і ўсіх дарослых, хто ў гады вайны засцерагаў дзяцей ад голаду і смерці.

У выданне ўвайшлі творы Рыгора Барадуліна, Янкі Сіпакова, Віктара Кудлачова, Барыса Сачанкі, Анатоля Грачанікава, Ніла Гілевіча, Алеся Ставера, Сяргея Грахоўскага, Віктара Казько, Расціслава Бензярука і многіх іншых пісьменнікаў.Выданне адметнае і тым, што змяшчае архіўныя фотаздымкі аўтараў, зробленыя ў гады вайны.

Кніга дасць настаўнікам і бібліятэкарам унікальную магчымасць на класных гадзінах, уроках мужнасці і пазакласных мерапрыемствах паказаць cучасным дзецям вайну вачыма іх аднагодкаў, абудзіць спачуванне і гонар за свой народ і Радзіму.

Книга
Автор: Укладальнікі У. Ліпскі, М. Чарняўскі
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2016
Страниц: 144
Переплёт: твёрдый
Формат: 70х100 1/16
ISBN: 978-985-471-884-2

Я помню ўсё...

  • Наличие: Есть в наличии
  • 6.64 бел. руб.