Навукова-тэарэтычны і навукова-метадычны часопiс
Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для
апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагогіцы, псіхалогіі і
філасофіі адукацыі
Мэтавая аўдыторыя: навукова-педагагічныя работнікi,
арганізатары і кіраўнікi навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі,
педагогi-практыкi.
У часопісе друкуюцца матэрыялы,
якія адлюстроўваюць сучасны стан і тэндэнцыі развіцця педагагічнай навукі і
адукацыйнай практыкі, асвятляецца перадавы айчынны і замежны вопыт. Асноўныя
тэматычныя напрамкі — дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і навукі,
навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя і метадычныя асновы функцыянавання і
развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, падрыхтоўка і атэстацыя навуковых і
навукова-педагагічных работнікаў і педагагічных кадраў, дзейнасць і развіццё
ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізацыя бесперапыннага выхавання дзяцей
і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і інш.
Рубрыкі часопіса: «Адукацыя ў інфармацыйным грамадстве»,
«Профільнае навучанне», «Партфоліа намесніка дырэктара», «Эксперыменты і
інавацыі ў адукацыі», «Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу:
каментарыі спецыялістаў», «Перадавы педагагічны вопыт», «Кіраванне якасцю
ва ўстанове адукацыі», «На шляху да інклюзіі», «Актуальныя пытанні педагогікі і
псіхалогіі», «Навуковыя публікацыі па выніках дысертацыйных
даследаванняў», «Партрэт адукацыйнай установы», «Параўнальная адукацыя»,
«Педагагічная скарбонка», «Станаўленне асобы», «Кампетэнтна аб
прафарыентацыі», «Падрыхтоўка кадраў», «Адукацыя праз усё жыццё», «Навука:
ідэі, прапановы» і інш.
Падпісныя
індэксы: 74803 (інд.), 748032 (вед.), 656 (belpressa.by).
Адрас
рэдакцыі: вул. Будзённага, 21, 220070, г. Мінск.
Тэл.: (+375
17) 379-93-24 (адк. сакратар, рэдактар).
E-mail: aiv92@bk.ru
Рэдакцыйная
калегія
Аляксандр Іванавіч Жук — галоўны рэдактар, доктар педагагічных
навук, прафесар.
Вядомы вучоны ў галіне
педагогікі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў, зместу і
тэхналогій адукацыі. Зʼяўляецца заснавальнікам і кіраўніком навуковай школы па
праблемах бесперапыннай педагагічнай адукацыі.
Заслужаны работнік адукацыі
Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», дзвюма
Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі
Акадэміі навук Беларусі, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі».
Аўтар 315 публікацый, у тым
ліку 10 калектыўных манаграфій, 75 артыкулаў у рэцэнзуемых і замежных навуковых
выданнях, 26 вучэбна-метадычных работ.
Аляксандра Валянцінаўна Пазняк — намеснік галоўнага рэдактара, доктар
педагагічных навук, дацэнт.
Сфера навуковых інтарэсаў —
развіццё сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі, павышэнне прэстыжу
педагагічнай прафесіі, арганізацыя профільнага навучання педагагічнай
накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне і развіццё
функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў.
Аўтар больш за 130 навуковых
публікацый, у тым ліку 1 аднаасобнай і 5 калектыўных манаграфій.
Таццяна Уладзіміраўна Данілава — адказны сакратар.
Святлана Веніямінаўна Іванова, доктар
філасофскіх навук, прафесар
Канстанцін Віктаравіч Карпінскі, доктар
псіхалагічных навук, прафесар
Наталля Канстанцінаўна Катовіч, кандыдат
педагагічных навук, дацэнт
Аляксандр Паўлавіч Лабанаў, доктар
псіхалагічных навук, прафесар
Аляксандр Сяргеевіч Лапцёнак, доктар
філасофскіх навук, дацэнт
Леанід Абрамавіч Пергаменшчык, доктар псіхалагічных
навук, прафесар
Давід Генрыхавіч Ротман, доктар
сацыялагічных навук, прафесар
Віктар Пятровіч Таранцей, доктар
педагагічных навук, прафесар
Ганна Васільеўна Торхава, доктар педагагічных навук, прафесар
Вера Валерʼеўна Хiтрук, доктар
педагагічных навук, дацэнт
Iрына Уладзіміраўна Шасцiтка, кандыдат
педагагічных навук, дацэнт
Агульныя патрабаванні да артыкулаў
Рэдакцыя прымае да разгляду
матэрыялы аб’ёмам ад 14 тыс. да 22 тыс. знакаў.
Матэрыялы павінны адпавядаць
патрабаванням актуальнасці і навізны, ясна вылучаць праблему, якая даследуецца,
і прапануемыя шляхі яе вырашэння.
Навуковы артыкул можа быць
напісаны на беларускай або рускай мове. Ён павінен уключаць, як правіла,
наступныя элементы:
• прозвішча і ініцыялы, звесткі
аб месцы працы (вучобы) аўтара (аўтараў);
• назва;
• анатацыя, ключавыя словы на
рускай (беларускай) і англійскай мовах;
• уводзіны;
• асноўная частка, якая можа
суправаджацца ілюстрацыйным матэрыялам — табліцы, графікі, малюнкі і т. п.;
• заключэнне, якое завяршаецца
дакладна сфармуляванымі высновамі;
• спіс цытаваных крыніц;
• дату паступлення артыкула ў
рэдакцыю.
Анатацыя на рускай (беларускай) і англійскай мовах (да 8–10
радкоў на кожнай мове). Тэкст анатацыі павінен коратка, ясна і дакладна
адлюстроўваць змест артыкула, мэту працы, метады даследавання, атрыманыя вынікі
і іх навізну, ступень выкарыстання або рэкамендацыі па выкарыстанні, сферу
прымянення.
Ключавыя словы на рускай (беларускай) і англійскай мовах (да
8–10 слоў) прыводзяцца ў назоўным склоне, друкуюцца малымі літарамі, праз
коскі.
Спіс цытаваных крыніц размяшчаецца ў канцы артыкула. Спасылкі
нумаруюцца згодна з парадкам цытавання ў тэксце. Нумары спасылак і ўказанне на
старонкі першакрыніцы павінны быць напісаны ўнутры квадратных дужак, напрыклад:
[1], [2, с. 15].
Пры выкарыстанні ў артыкуле малавядомых
спецыфічных тэрмінаў неабходна даць іх расшыфроўку (у зносцы ці ў дужках пасля
адпаведнага тэрміна).
Да матэрыялу прыкладаюцца звесткі
пра аўтара: прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы (вучобы),
займаемая пасада, вучоная ступень, вучонае званне, хатні і службовы адрасы (з
індэксам), тэлефоны, пашпартныя даныя (серыя, нумар, кім і калі выдадзены,
асабісты нумар) і электронны фотаздымак аўтара.
Дадатковыя патрабанні да артыкулаў, якія публікуюцца па выніках
дысертацыйных даследаванняў
Навуковыя артыкулы дысертантаў
павінны адпавядаць Інструкцыі аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай
работы (дысертацыі) на суісканне вучоных ступеней кандыдата і доктара навук,
аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі.
Ва ўводзінах павінен быць дадзены кароткі агляд літаратуры па
праблеме даследавання, указаны не вырашаныя раней пытанні, сфармулявана і
абгрунтавана мэта працы і, калі неабходна, адзначана яе сувязь з важнымі
навуковымі і практычнымі кірункамі. Аналіз крыніц, выкарыстаных пры падрыхтоўцы
навуковага артыкула, павінен сведчыць аб веданні аўтарам (аўтарамі) навуковых
дасягненняў у адпаведнай галіне. У сувязі з гэтым абавязковымі з'яўляюцца
спасылкі на працы іншых аўтараў. У артыкуле павінны прысутнічаць спасылкі на
публікацыі апошніх гадоў, прычым як айчынных (беларускіх), так і замежных
аўтараў. Пры прамым цытаванні (у двукоссях) указанне старонак першакрыніцы
абавязкова.
У асноўнай частцы артыкула падрабязна асвятляецца змест
даследаванняў, праведзеных аўтарам (аўтарамі), даецца апісанне методыкі,
аб'ектаў даследавання. Неабходна ўказаць тэрміны і месца правядзення
эксперыментальнай работы, а таксама колькасць і склад (узроставы, прафесійны,
сацыяльны і г. д.) яе ўдзельнікаў. Атрыманыя вынікі павінны быць абмеркаваны з
пункту гледжання іх навуковай навізны і супастаўлены з адпаведнымі вядомымі
данымі. Асноўная частка артыкула можа дзяліцца на падраздзелы (з тлумачальнымі
загалоўкамі) і змяшчаць аналіз апошніх публікацый, прысвечаных вырашэнню
пытанняў, якія адносяцца да дадзеных падраздзелаў. Ілюстрацыі, формулы,
ураўненні і зноскі, якія сустракаюцца ў артыкуле, павінны быць пранумараваны ў
адпаведнасці з парадкам іх з'яўлення ў тэксце.
У заключэнні артыкула павінны быць у сціснутым выглядзе
сфармуляваны асноўныя атрыманыя вынікі з указаннем іх навізны, пераваг і
магчымасцей прымянення.
Навукова-тэарэтычны і навукова-метадычны часопiс
Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для
апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагогіцы, псіхалогіі і
філасофіі адукацыі
Мэтавая аўдыторыя: навукова-педагагічныя работнікi,
арганізатары і кіраўнікi навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі,
педагогi-практыкi.
У часопісе друкуюцца матэрыялы,
якія адлюстроўваюць сучасны стан і тэндэнцыі развіцця педагагічнай навукі і
адукацыйнай практыкі, асвятляецца перадавы айчынны і замежны вопыт. Асноўныя
тэматычныя напрамкі — дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і навукі,
навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя і метадычныя асновы функцыянавання і
развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, падрыхтоўка і атэстацыя навуковых і
навукова-педагагічных работнікаў і педагагічных кадраў, дзейнасць і развіццё
ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізацыя бесперапыннага выхавання дзяцей
і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і інш.
Рубрыкі часопіса: «Адукацыя ў інфармацыйным грамадстве»,
«Профільнае навучанне», «Партфоліа намесніка дырэктара», «Эксперыменты і
інавацыі ў адукацыі», «Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу:
каментарыі спецыялістаў», «Перадавы педагагічны вопыт», «Кіраванне якасцю
ва ўстанове адукацыі», «На шляху да інклюзіі», «Актуальныя пытанні педагогікі і
псіхалогіі», «Навуковыя публікацыі па выніках дысертацыйных
даследаванняў», «Партрэт адукацыйнай установы», «Параўнальная адукацыя»,
«Педагагічная скарбонка», «Станаўленне асобы», «Кампетэнтна аб
прафарыентацыі», «Падрыхтоўка кадраў», «Адукацыя праз усё жыццё», «Навука:
ідэі, прапановы» і інш.
Падпісныя
індэксы: 74803 (інд.), 748032 (вед.), 656 (belpressa.by).
Адрас
рэдакцыі: вул. Будзённага, 21, 220070, г. Мінск.
Тэл.: (+375
17) 379-93-24 (адк. сакратар, рэдактар).
E-mail: aiv92@bk.ru
Рэдакцыйная
калегія
Аляксандр Іванавіч Жук — галоўны рэдактар, доктар педагагічных
навук, прафесар.
Вядомы вучоны ў галіне
педагогікі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў, зместу і
тэхналогій адукацыі. Зʼяўляецца заснавальнікам і кіраўніком навуковай школы па
праблемах бесперапыннай педагагічнай адукацыі.
Заслужаны работнік адукацыі
Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», дзвюма
Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі
Акадэміі навук Беларусі, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі».
Аўтар 315 публікацый, у тым
ліку 10 калектыўных манаграфій, 75 артыкулаў у рэцэнзуемых і замежных навуковых
выданнях, 26 вучэбна-метадычных работ.
Аляксандра Валянцінаўна Пазняк — намеснік галоўнага рэдактара, доктар
педагагічных навук, дацэнт.
Сфера навуковых інтарэсаў —
развіццё сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі, павышэнне прэстыжу
педагагічнай прафесіі, арганізацыя профільнага навучання педагагічнай
накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне і развіццё
функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў.
Аўтар больш за 130 навуковых
публікацый, у тым ліку 1 аднаасобнай і 5 калектыўных манаграфій.
Таццяна Уладзіміраўна Данілава — адказны сакратар.
Святлана Веніямінаўна Іванова, доктар філасофскіх навук, прафесар
Канстанцін Віктаравіч Карпінскі, доктар псіхалагічных навук, прафесар
Наталля Канстанцінаўна Катовіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Аляксандр Паўлавіч Лабанаў, доктар псіхалагічных навук, прафесар
Аляксандр Сяргеевіч Лапцёнак, доктар філасофскіх навук, дацэнт
Леанід Абрамавіч Пергаменшчык, доктар псіхалагічных навук, прафесар
Давід Генрыхавіч Ротман, доктар сацыялагічных навук, прафесар
Віктар Пятровіч Таранцей, доктар педагагічных навук, прафесар
Ганна Васільеўна Торхава, доктар педагагічных навук, прафесар
Вера Валерʼеўна Хiтрук, доктар педагагічных навук, дацэнт
Iрына Уладзіміраўна Шасцiтка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Агульныя патрабаванні да артыкулаў
Рэдакцыя прымае да разгляду
матэрыялы аб’ёмам ад 14 тыс. да 22 тыс. знакаў.
Матэрыялы павінны адпавядаць
патрабаванням актуальнасці і навізны, ясна вылучаць праблему, якая даследуецца,
і прапануемыя шляхі яе вырашэння.
Навуковы артыкул можа быць
напісаны на беларускай або рускай мове. Ён павінен уключаць, як правіла,
наступныя элементы:
• прозвішча і ініцыялы, звесткі
аб месцы працы (вучобы) аўтара (аўтараў);
• назва;
• анатацыя, ключавыя словы на
рускай (беларускай) і англійскай мовах;
• уводзіны;
• асноўная частка, якая можа
суправаджацца ілюстрацыйным матэрыялам — табліцы, графікі, малюнкі і т. п.;
• заключэнне, якое завяршаецца
дакладна сфармуляванымі высновамі;
• спіс цытаваных крыніц;
• дату паступлення артыкула ў
рэдакцыю.
Анатацыя на рускай (беларускай) і англійскай мовах (да 8–10
радкоў на кожнай мове). Тэкст анатацыі павінен коратка, ясна і дакладна
адлюстроўваць змест артыкула, мэту працы, метады даследавання, атрыманыя вынікі
і іх навізну, ступень выкарыстання або рэкамендацыі па выкарыстанні, сферу
прымянення.
Ключавыя словы на рускай (беларускай) і англійскай мовах (да
8–10 слоў) прыводзяцца ў назоўным склоне, друкуюцца малымі літарамі, праз
коскі.
Спіс цытаваных крыніц размяшчаецца ў канцы артыкула. Спасылкі
нумаруюцца згодна з парадкам цытавання ў тэксце. Нумары спасылак і ўказанне на
старонкі першакрыніцы павінны быць напісаны ўнутры квадратных дужак, напрыклад:
[1], [2, с. 15].
Пры выкарыстанні ў артыкуле малавядомых
спецыфічных тэрмінаў неабходна даць іх расшыфроўку (у зносцы ці ў дужках пасля
адпаведнага тэрміна).
Да матэрыялу прыкладаюцца звесткі
пра аўтара: прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы (вучобы),
займаемая пасада, вучоная ступень, вучонае званне, хатні і службовы адрасы (з
індэксам), тэлефоны, пашпартныя даныя (серыя, нумар, кім і калі выдадзены,
асабісты нумар) і электронны фотаздымак аўтара.
Дадатковыя патрабанні да артыкулаў, якія публікуюцца па выніках
дысертацыйных даследаванняў
Навуковыя артыкулы дысертантаў
павінны адпавядаць Інструкцыі аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай
работы (дысертацыі) на суісканне вучоных ступеней кандыдата і доктара навук,
аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі.
Ва ўводзінах павінен быць дадзены кароткі агляд літаратуры па
праблеме даследавання, указаны не вырашаныя раней пытанні, сфармулявана і
абгрунтавана мэта працы і, калі неабходна, адзначана яе сувязь з важнымі
навуковымі і практычнымі кірункамі. Аналіз крыніц, выкарыстаных пры падрыхтоўцы
навуковага артыкула, павінен сведчыць аб веданні аўтарам (аўтарамі) навуковых
дасягненняў у адпаведнай галіне. У сувязі з гэтым абавязковымі з'яўляюцца
спасылкі на працы іншых аўтараў. У артыкуле павінны прысутнічаць спасылкі на
публікацыі апошніх гадоў, прычым як айчынных (беларускіх), так і замежных
аўтараў. Пры прамым цытаванні (у двукоссях) указанне старонак першакрыніцы
абавязкова.
У асноўнай частцы артыкула падрабязна асвятляецца змест
даследаванняў, праведзеных аўтарам (аўтарамі), даецца апісанне методыкі,
аб'ектаў даследавання. Неабходна ўказаць тэрміны і месца правядзення
эксперыментальнай работы, а таксама колькасць і склад (узроставы, прафесійны,
сацыяльны і г. д.) яе ўдзельнікаў. Атрыманыя вынікі павінны быць абмеркаваны з
пункту гледжання іх навуковай навізны і супастаўлены з адпаведнымі вядомымі
данымі. Асноўная частка артыкула можа дзяліцца на падраздзелы (з тлумачальнымі
загалоўкамі) і змяшчаць аналіз апошніх публікацый, прысвечаных вырашэнню
пытанняў, якія адносяцца да дадзеных падраздзелаў. Ілюстрацыі, формулы,
ураўненні і зноскі, якія сустракаюцца ў артыкуле, павінны быць пранумараваны ў
адпаведнасці з парадкам іх з'яўлення ў тэксце.
У заключэнні артыкула павінны быць у сціснутым выглядзе
сфармуляваны асноўныя атрыманыя вынікі з указаннем іх навізны, пераваг і
магчымасцей прымянення.
Журналы | |
Серия: | У дапамогу педагогу |
Издается с: | 1992 г. |
Периодичность: | 1 раз в месяц |
Страниц: | 80 |
Цветные вклейки: | нет |
Эл. приложение: | нет |
Адукацыя і выхаванне
- Доступность: В наличии
-
0.00 бел. руб.