Цітавец Іван Васільевіч
Паэт-песеннік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі "Залаты купідон" l ступені.
Нарадзіўся 1 красавіка 1935 г. у Крупскім раёне Мінскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і.
Працоўную дзейнасць пачаў пасля заканчэння сямігодкі.
Ганаровы грамадзянін Крупскага раёна.
Аўтар кніг: "Дивная сторона", ""Сполохи" (абедзве выйшлі ў 1996 г. ), "Квітней, Беларусь!" (2005), "Далёкая вясна" (2010), "Вішня белая" (песні і вершы, 2010), "Неразгаданы круг" (песні, 2011), "Васільковая краіна" (песні для дзяцей, 2013).
Пераклаў на рускую мову тэксты лібрэта музычнай камедыі "Палескі вадэвіль", мюзікла "Ладдзя Роспачы" (кампазітар - Алег Чыркун).
Выдадзены дыскі з песнямі, дзе аўтар тэкстаў - І. Цітавец: (2 дыскі), "Радзіма", "Пчолка залатая" (песні для дзяцей), "Альтанка", "Аграгарадок", "Квітней, Беларусь!", "Шацава купальня".
Многія творы перакладзены на рускую, украінскую, польскую, англійскую, нямецкую, французскую і іншыя мовы.
Вось з якой цяплынёй сказаў пра яго кампазітар Ігар Лучанок:
- Іван Васільевіч Цітавец – вельмі добры і працавіты чалавек, «пахарь песни». Ён піша ад сэрца, ад душы, пераняўшы ўсе лепшыя традыцыі Адама Русака і іншых беларускіх паэтаў, якія стварылі вельмі добрыя, шчырыя беларускія песні. Піша і на рускай, і на беларускай мовах. Мы з ім вельмі сябруем шмат гадоў...
Я творча працаваў і з Еўтушэнкам, і з Робертам Раждзественскім, з многімі беларускімі выдатнымі паэтамі і сёння магу канстатаваць, што мой сябра працягвае традыцыі савецкай песні. Вялікі яму за гэта дзякуй!
There are no products to list.