Часопіс "Роднае слова" запрашае па добры настрой на куратарскую экскурсію па незвычайнай экспазіцыі “Шаржы на класікаў” у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Такімі нашых пісьменнікаў вы яшчэ не бачылі!
4 чэрвеня а 18-й гадзіне вас чакае эксклюзіўны аповед: Якуб Колас, Янка Купала, Змітрок Бядуля, Янка Маўр, Кандрат Крапіва ды многія іншыя літаратары праз прызму “несур’ёзнага” жанру. Многія выявы экспануюцца ўпершыню праз дзесяцігоддзі забыцця.
Анекдатычныя гісторыі з жыцця пісьменнікаў і мастакоў – па-добраму і з усмешкай!
Наведайцеся ва ўтульны Дом Якуба Коласа, каб зрабіць уласныя адкрыцці і паглядзець на класікаў іншымі вачыма!
Чакаем на вул. Акадэмічнай, 5.
Кошт квітка – 6,5 руб.