Серыя «Бібліятэка часопіса "Вясёлка"»
Уславім дзяцей!
Маляваць дзяцей дужа складана і вельмі адказна. Яны
нібыта падобныя адно да аднаго, як тыя васількі ў жыце. Максім Багдановіч
здолеў убачыць «цвяток радзімы васілька», які выводзіла рука слуцкай ткачыхі.
Вось жа і сярод мастакоў ёсць майстры, якія ўвекавечылі дзяцей сваёй явы. Пра
іх гэтая цікавая кніжка Анастасіі Радзікевіч «Дзеці ў шэдэўрах мастацтва».
Аўтар у займальнай гульнявой
форме апавядае пра найвыдатнейшых мастакоў, іх лёсы, карціны, якія захоўваюцца
ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Апісвае ўспрыманне
і ўражанні сучасных дзяцей пасля знаёмства з такімі творамі, як «Партрэт дачкі
Алёны» Уладзіміра Макоўскага, «Партрэт сына» Віктара Васняцова, «Дзяўчынка ў
блакітнай сукенцы» Івана Хруцкага, «Першая песенька» Антона Бархаткова…
Густоўна падабраныя класічныя карціны
слынных мастакоў, на якіх увекавечаны вобразы дзяцей. Да таго ж аўтар зрабіла
свой адметны творчы ўнёсак у выданне. Адшукала сучасных дзяцей, падобных на
герояў карцін, разам з мастачкай Янай Войцік па-сучаснаму апрацавалі фота,
пераапрануўшы іх у старадаўнія строі. Адбылася сустрэча праз стагоддзі, вось
такая арыгінальная знаходка!
Спадзяюся, кніга знойдзе сваіх
чытачоў, пашырыць цікавасць да мастакоў і мастацтва. А можа, і натхніць творцаў
пісаць партрэты Дзяцей, а саміх Дзяцей зацікавіць творамі і жыццём выдатных
мастакоў.
Книга | |
Автор: | А. Радзікевіч |
Издательство: | Адукацыя i выхаванне |
Год издания: | 2022 |
Страниц: | 56 |
Переплёт: | цвёрды |
Формат: | 70 × 100 1/16 |
ISBN: | 978-985-599-351-4 |
Рекомендуемые товары
Дзівосы казачных краін
Вянкі санетаў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзростуУ кнізе Соф’і Ша..
12.00 бел. руб.