• Дарогі да Паднябеснай: старонкі беларуска-кітайскіх літаратурных узаемасувязей

Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі грунтуюцца найперш на паглыбленасці асобных пісьменнікаў у справу пераўвасаблення твораў кітайскай літаратуры на беларускую мову і наадварот — твораў беларускай літаратуры на кітайскую мову. Аўтар кнігі «Дарогі да Паднябеснай», дзе сабраны артыкулы, гутаркі, эсэ, напісаныя ў 2011–2019 гг., спрабуе выявіць, што ў апошняе дзесяцігоддзе робіцца на ніве мастацкай злучанасці Кітая і Беларусі.

Адметнае месца ў кнізе займаюць аповеды пра кітайскага перакладчыка твораў славянскіх літаратур — беларускай, рускай, украінскай — Гаа Мана. Алесь Карлюкевіч не аднойчы сустракаўся з ім у Пекіне, некалькі гадоў ліставаўся. Таксама ў кнізе распавядаецца пра сустрэчы з дактарамі навук Чжан Хуэйцінь, Ся Чжунсянь, якія ў Кітаі прапагандуюць беларускае прыгожае пісьменства, робяць усё магчымае, каб слова беларускае стала вядомым у Паднябеснай.

Алесь Карлюкевіч гутарыць і з вядомымі кітайскімі літаратарамі, і з беларускімі перакладчыкамі кітайскай літаратуры, імкнецца не абмінуць ніводзін факт літаратурнага пабрацімства Беларусі і Кітая.

Кніга павінна быць цікавай усім, хто займаецца вывучэннем беларуска-кітайскіх адносін, каму цікавы сам Кітай і яго культурная, літаратурная прастора.

Книга
Автор: Алесь Карлюкевіч
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2022
Страниц: 168, іл.
Переплёт: цвёрды
Формат: 60 × 90 1/16
ISBN: 978-985-599-393-4

Дарогі да Паднябеснай: старонкі беларуска-кітайскіх літаратурных узаемасувязей

  • 28.00 бел. руб.


Рекомендуемые товары

Неравнодушное чтение: встречи, знакомства, открытия

Неравнодушное чтение: встречи, знакомства, открытия

Издание посвящено связям белорусской литературы с национальными литературами нар..

26.50 бел. руб.

Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі

Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі

На прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі — Пухавіччыны — разглядаецца характар узае..

12.50 бел. руб.

Каракумскае сонца: старонкі беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей

Каракумскае сонца: старонкі беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей

Ад аўтараТэма беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей хвалюе мяне даўно. З та..

15.00 бел. руб.

Теги: літаратуразнаўства, літаратурныя сувязі