Сябе трэба ствараць!
Усім вядома,
што ўпорная праца – заклад поспеху і добрых вынікаў. Як жа здорава, калі гэта
разумеюць дзеці ўжо ў пачатковай школе! Ім усё пад сілу, на ўсё хапае часу: на
школу, на спорт і на творчыя хобі.
“Сябе трэба
ствараць!” – гаворыць прывабная і вельмі добразычлівая дзяўчынка з трэцяга
класа Пятрэвіцкай школы Шастак Дар’я. Наведваючы школьнае аб’яднанне па
інтарэсах “Фантазія”, яна ўжо мае высокія дасягненні. Сёлета Даша стала
прызёрам рэспубліканскага конкурса малюнкаў “Пасябруй са спортам!” Яе работа
“Займіся спортам! Стань лепшым!” адзначана зоркамі беларускага спорту і па
выніках заняла трэцяе месца ў малодшай узроставай групе.
Аб спорце Даша
ведае не толькі з урокаў фізкультуры. Дзяўчынка актыўна займаецца лёгкай
атлетыкай, наведвае аб’яднанне па інтарэсах “Настольны тэніс”, зімой ў вольны
час спяшаецца пакатацца на лыжах у школьным парку. У гэтым навучальным годзе
паспяхова прымала удзел у раённых лыжных гонках “Лыжня–2018”. Менавіта гэтыя
спартыўныя эмоцыі Дар’я выказала ў сваім конкурсным малюнку.
Заснавальнік
конкурса малюнкаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб разнастайна і шчодра ўзнагародзіў
яе, як і ўсіх пераможцаў, дыпломамі і памятнымі прызамі, прапанаваў насычаную
экскурсійную праграму па беларускай сталіцы і выдзеліў пуцёўкі ў Нацыянальны
дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня”.
Нядаўна Даша
вярнулася з незабыўнага адпачынку поўная ўражанняў, моцы, энергіі, гатоўнасці
да новых творчых і спартыўных дасягненняў.
Н. Грамыка,
настаўніца англійскай мовы ДУА “Пятрэвіцкі ВПК дзіцячы
сад-сярэдняя школа”
Пожалуйста зарегистрируйтесь