«Спартыўнае лета для немаўлят»

Горад Калiнкавiчы з’яўляецца Малой Радзiмай для шматлiкiх ўдзельнiкаў спартыўных мерапрыемстваў, якiя гэтым летам, як i ў папярэднiя гады, праводзiлiся пад дэвiзам: «Спорт – модная сямейная традыцыя!».
Працуючы настаўнiкам фiзiчнай культуры i здароўя Калiнкавiцкай гiмназii, з’яўляючыся неаднаразовым пераможцам рэспублiканскiх фестываляў i конкурсаў i, нават, знаходзячыся ў сучасны перыяд ў дэкрэтным адпачынку, нi на хвiлiну не парываю са спортам, бо даўно ўжо адчула, як неабходны маленькiм калiнкавiчанам мае мерапрыемствы. Яны аб’ядноўваюць сям’ю, выклiкаюць цiкавасць i прыносяць радасныя моманты не толькi дзецям, але i iх бацькам. Усё больш i больш маладых сем’яў жадаюць удзельнiчаць у сапаборнiцтвах (разам з немаўляткамi ад 6 месяцаў i да да 6-гадоў). На пачатку такiх сем’яў набiралася 20-30, цяпер iх больш за 70. Iх вабяць не толькi граматы i прызы, якiя з задавальненнем выдзяляюць нашы спонсары – крамы дзiцячых тавараў, Калiнкавiцкi мясакамбiнат i iншыя прадрыемствы горада (хаця i гэта нямалаважна), але i новыя абставiны, дзе можна з карысцю для здароўя правесцi ў нядзелю свой вольны час. А яшчэ вялiкую ролю адыгрывае спартыўны азарт, якiм зараджаюцца удзельнiкi эстафет i конкурсаў, а таксама добры настрой i мора пазiтыву.
А як ганарацца сваiмi маленькiмi пераможцамi iх бацькi! А тыя, у сваю чаргу, вельмi рады, што iх мамы i таты разам з iмi ўдзельнiчаюць у спаборнiцтвах. Але самае незабыўнае для сем’яў – гэта сумесна праведзены час. А для дзяцей - сумесныя гульнi з аднагодкамi. Гэта мяне вельмi натхняе. Хочацца зрабiць мерапрыемствы разнастайнымi, цiкавымi, змястоўнымi i якаснымi. Таму рыхтую i праводжу iх штомесяц.
Адным з самых цiкавых з’яўляецца сямейнае спартыўнае свята «Крос Анёлаў», якое прайшло ў Дзень моладзi. Уiм бралi ўдзел маладыя мацi з дзецьмi. Маленькiм анёлам патрэбна было размаляваць свае бумажныя крыльцы i прабегчы да сваёй матулi 50 метраў. Пераможцам лiчыўся той анёл, якi першым абняў  сваю любую матулю. Другое сямейнае спартыўнае свята – «Футбольны БУМ» (сярод дзяцей ад аднаго года да двух гадоў). Свята праводзiлася у рамках праекта «Горад футбола» пры падтрымцы АБФФ. Мэтай праекта з’яўляецца развiццё i папулярызацыя массавага футбола сярод жыхароў горада рознага ўзросту.
Якiмi толькi спаборнiцтвамi, рухомымi гульнямi не было адзначана спартыўнае лета для нашых немаўлят! Лiпень не стаў выключэннем. Здаецца, новае ўжо цяжка i прыдумаць, але ўсё ж такi прыйшла iдэя зрабiць спаборнiцтва «Дзiцячы фарсаж», якое праходзiла па ўзроставых катэгорыях. Усе удзельнiкi рухалiся на сваiх транспартных сродках: самыя малыя на машынах-каталках рабiлi заезды на 10-15 метраў, дзеткi старэйшага узросту – на самакатах пераадольвалi 100-мятровы рубеж. Спаборнiцтвы аказалiся цiкавымi i сабралi больш за 50 удзельнiкаў. Усе былi ўзнагароджаны граматамi, медалямi, якiя я гатую сама кожны раз да спаборнiцтваў, а таксама прызамi i сертыфiкатамi ад магазiна «Нязнайка».
5 жнiўня прайшло яшчэ адно мерапрыемства – «Забегi паўзункоў», дзе прынялi ўдзел дзецi ад 6,5 да 11 месяцаў. Яны толькi навучылiся поўзаць, а ўжо прынялi ўдзел у першым у сваiм жыццi саборнiцтве, якое сабрала больш за 70 ўдзельнiкаў. Асаблiвасцю гэтага спартыўнага свята было тое, што i для бацькоў было арганiзавана спаборнiцтва, дзе патрэбна было прапаўзцi таксама, як i немаўлятам 6 метраў, але са сваiмi дзецьмi на плячах. Усе ўдзельнiкi таксама атрымалi падарункi ад дзiцячых магазiнаў «Фiксiкi» i «Кнопка».
Спартыўнае лета закончылася, а задумак яшчэ шмат. У наступны час я з завальненнем буду працаваць над трыма праектамi: «СпортFAMILY» , «Горад футбола» «Школа спартыўнага валанцёра».
Задумак  i праектаў шмат, але ў гэтай працы вялiкую дапамогу мне аказваюць спонсары. Асобую паддзяку хочацца выказаць РА ОО «БРСМ», якая дапамагае здзяйсняць арганiзацыйныя пытаннi, асаблiва у арганiзацы

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь