Раман "Цар": шляхі кахання

Цiкавай адбылася прэзентацыя мастацкага твора «Цар» вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. 


Каб напісаць раман «Цар», аўтар праехаў па маршруце Марыны Мнішак, пабываў у 21 горадзе, вёсцы і мястэчку, — па маршруце, па якім некалі 2000 падвод і столькі ж людзей везлі на каранацыю ў Маскву Марыну Мнішак… «Гэтым самым я нібыта пабыў у нашай Беларусі напачатку XVII стагоддзя, а канкрэтна — вясной 1605 года. Начавала Марына і ў Мінску тры ночы. Я нават цяпер па-іншаму гляджу на наш горад: дзе яна магла хадзіць, дзе магла начаваць?..» 


На мерапрыемства былі таксама запрошаны мастакі кнігі — Георгій Лойка і Леанід Данелія. Аўтар прадставіў іх як першых чытачоў свайго твора. 


«Нас спасціг поспех — не без гумару перафразаваў вядомую фразу Леанід Данелія. — І хоць у тандэме мы працавалі ўпершыню, іншага выніку і не магло быць, бо за плячыма ў кожнага з нас вялікі творчы вопыт. Для таго каб дакладна, ў дэталях перадаць атмасферу эпохі Івана Грознага, нам прыйшлося з галавой акунуцца ў гісторыю. Погляд на гшстарычны перыяд, які прапануе Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, будзе вельмі цікавы чытачу. Аказваецца, на некаторыя ўстояныя рэчы і на гістарычных асобаў можна зірнуць з незвычайнага, новага ракурсу. Карысна будзе зламаць нейкія стэрэатыпы, па-новаму ўбачыць асобы Марыны Мнішак і Дзмітрыя (Лжэдзмірыем я яго пасля чытання кнігі Ліпскага не называю)». 


«Працаваў з задавальненнем, захапіўся тэмай, раман ў Уладзіміра Сцяпанавіча атрымаўся сапраўды годны, — падзяліўся ўражаннямі Георгій Лойка. — Для мяне гэта новы вопыт: дваццаць чатыры вялікія кніжныя ілюстрацыi, шесць з якіх разваротныя… Аўтар выразна сфармуляваў сваю пазіцыю: галоўнае, каб адчувалася час, каб чытач убачыў веліч Вялікага княства Літоўскага. I мне здаецца, нам удалося ажыццявіць задуманае». 


Кніга «Цар», па словах Уладзіміра Ліпскага, дапагае чытачам адкрываць нашу гісторыю і культуру, а таксама вучыць любіць беларускую мову. 


Тэкст i фота Аляксандра Каменчукова

Тэкст i  фота Аляксандра Каменчукова 

 
Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь