Святкуем 21 лютага Дзень роднай мовы

Сёння Беларусь адзначае Дзень роднай мовы. Менавіта мова аб’ядноўвае нас і надае унiкальнасці. Мова жыве ў школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследаваннях, мова гучыць з тэлеэкранаў і нібыта адчуваецуца ў генах людзей, якiя перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам.  

У Нацыянальнай акадэмii навук  Беларусі «моўны тыдзень» распачаўся ў панядзелак. Сярод запланаваных мерапрыемстваў — навукова-практычны семiнар, гульня-вiктарына «Язык–Quiz» для творчай моладзi НАН, а таксама дыскусiя «Беларуская мова i бiзнес», адбудзецца мiжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова ў сферы sacrum: гiсторыя i сучаснасць». Падчас гэтага мерапрыемства прэзентуюць юбiлейнае выданне «Псалтири» у перакладзе на сучасную беларускую мову, зладзяць «круглы стол» па праблемах рэлiгiйнай тэрмiналогii. 

У дзень роднай мовы ў кнігарнях пройдуць сустрэчы з пiсьменнiкамi.Гаворка пойдзе пра тое, што блізка і дорага сэрцу кожнага беларуса – бацькоўскі кут, сцяжынкі дзяцінства, усё, што ўвасабляе ў сабе вялікае слова “Радзіма”. Арганізатары сустрэч – Саюз пісьменнікаў Беларусі і ААТ “Белкніга”.

 Святкаваннi з нагоды Дня роднай мовы падхопяць i музеi — амаль у кожным культурным кутку краiны пройдуць акцыi i чытаннi. Так, напрыклад, Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры запрашае ў паэтычную вандроўку ў мiнулае, а гасцям мемарыяльнага музея Якуба Коласа прапануюць напiсаць невялiкую дыктоўку. На татальную дыктоўку ў магiлеўскую бiблiятэку iмя Карла Маркса запрашае Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны. 

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі таксама традыцыйна 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы: праводзяцца рознабаковыя мерапрыемствы адукацыйнага характару, якія садзейнічаюць папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў, ладзяцца канферэнцыі, метадычныя семінары, літаратурныя гасцёўні і вечарыны, прэзентацыі кніг і інш.

А мы нагадваем ніжей пра наші цудоўныя беларускамоўныя выданні. 

 

Рекомендованные товары

Вавёрчыны кватаранты

Вавёрчыны кватаранты

У гэты аўтарскi зборнік ўвайшлі найлепшыя творы пісьменніка з яго папярэдніх кні..

10.40 бел. руб.

Прыйшоў у жыццё дзеля нас

Прыйшоў у жыццё дзеля нас

Нататкі пра лёс і творчасць Якуба Коласа       Чарговая к..

6.50 бел. руб.

Мяне завуць Лахнэска

Мяне завуць Лахнэска

Казка для дзяцей малодшага школьнага ўзросту      Добрая і мал..

4.50 бел. руб.

Безымянный цветок / Безыменная кветка / Unknown Flower

Безымянный цветок / Безыменная кветка / Unknown Flower

     Подарочное издание        Эта волш..

4.40 бел. руб.

Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры

Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры

       У навукова-папулярным выданні на прыкладзе аднаго рэг..

14.73 бел. руб.

Даведнік па літаратурнай праўцы

Даведнік па літаратурнай праўцы

Даведнік па літаратурнай праўцы: арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагі..

20.00 бел. руб.

Мудры Шубуршун

Мудры Шубуршун

        Серыя "Бібліятэка часопіса "Вясёлка"  &nbs..

7.20 бел. руб.

Беларускі палітычны слоўнік

Беларускі палітычны слоўнік

         Слоўнік падрыхтаваны ў асноўным на беларускім ..

1.00 бел. руб.

Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя (Даведнік для настаўнікаў і вучняў)

Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя (Даведнік для настаўнікаў і вучняў)

          Гэты энцыклапедычны даведнiк для настаўнікаў ..

4.50 бел. руб.

Таямніцы дзеда Усяведа

Таямніцы дзеда Усяведа

       Серыя "Бібліятэка часопіса "Вясёлка" ..

2.20 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь