«Мая Беларусь, мая папараць-кветка!»


Прэзентацыя кніг вядомага беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Уладзіміра Ліпскага «Мая Беларусь» адбылася на галоўнай сцэне Мiнскай мiжнароднай кніжнай выставы-кірмаша. Яе правялі намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Настасся Радзiкевіч і сам аўтар, Уладзімір Ліпскі. «З пачуццём, з якім я ставіўся да сваёй любай мамы, я пісаў і гэту кніжку пра Беларусь», — прызнаўся ён юным чытачам. I гэта было не адзінае прызнанне пісьменніка.

Запытаўшыся ў дзетак, ці ведаюць яны паданне аб тым, што на Купалле расцвітае папараць-кветка, пісьменнік паведаміў, што, здаецца, ён зразумеў, што ж на самой справе гэта такое — папараць-кветка. 

Наша Айчына, Радзіма сапраўды і ёсць тая чароўная папараць-кветка, якая адмыкае замок мудрасці і даё паразуменне таго, што на самой справе ты жывеш у сапраўдным зямным раі. І, па думцы аўтара, кніга «Мая Беларусь» даможа юным чытачам адкрыць гэту цудоўную тайну. Чытачам, безумоўна, спадабаюцца і выдатныя ілюстрацыі мастака Вiталя Дударэнкi.

Тыя ж з маленькіх наведальнікаў, якія адказалі на пытанні аб прыродзе, гісторыі і культуры краіны, атрымалі ў якасці прызоў нумары часопісаў «Вясёлка» і «Буся».

Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі і дарослыя. Пісьменнік быў вельмі расчулены, калі даведаўся, што спецыяльна на яго прэзентацыю ў Мінск прыехалі настаўнікі і бібліятэкары са Слуцка і Карэлічаў.

 

Тэкст i фота Аляксандра Каменчукова


 

Рекомендованные товары

Мая Беларусь

Мая Беларусь

  З кранальна-ўзнёслых разважанняў пiсьменнiка, напоўненых бясконцай л..

12.00 бел. руб.

Отзывы могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста зарегистрируйтесь