Навукова-метадычны часопiс
Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
Артыкулы друкуюцца на беларускай мове.
Мэтавая аўдыторыя: настаўнікi беларускай мовы і літаратуры, метадысты, іншыя работнікi сістэмы адукацыі, навукоўцы, пісьменнікi, студэнты, выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў.
Для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры часопіс — надзейны i незаменны дапаможнік у працы. Ён ствараецца для настаўнікаў і самімі настаўнікамі. На яго старонках асвятляюцца пытанні моўнай і літаратурнай адукацыі, друкуюцца лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, матэрыялы круглых сталоў, тэсты, практычныя парады і заданні для падрыхтоўкі да алімпіяд рознага ўзроўню, асновы дысертацыйных даследаванняў у галiне педагагічных і філалагічных навук, нарматыўныя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сваім вопытам з калегамі дзеляцца вядучыя метадысты і таленавітыя педагогі-наватары, сярод якіх ёсць заслужаныя настаўнікі, выдатнікі адукацыі.
Часопic «Беларуская мова і літаратура» з’яўляецца для настаўнікаў і прафесійнай трыбунай, дзякуючы якой яны могуць далучыцца да дыскусіі, абмеркаваць надзённыя пытанні навучання i выхавання ў школе.
Традыцыйныя рубрыкі часопiса: «Міністэрства адукацыі інфармуе», «Вучэбны працэс», «Методыка і вопыт», «Запрашаем на ўрок», «Пазакласная работа», «Рыхтуемся да тэсціравання», «Рыхтуемся да алімпіяды» і інш. У часопісе з’явіліся новыя рубрыкі: «Тэорыя і практыка навучання», «Настаўніцкі семінар», «У дапамогу маладому настаўнiку», «Займальны матэрыял», «Факультатыўныя заняткі», «Чытаем класікаў», «Даўняя літаратура», «Гісторыя літаратуры», «Сучасная літаратура», «Гутаркi з пiсьменнiкамi» і шэраг іншых. У кожным нумары друкуюцца партрэты беларускіх пісьменнікаў і фотаздымкі памятных літаратурных мясцін.
Падпісныя індэксы: 75063 (інд.), 750632 (вед.).
Адрас рэдакцыі: вул. Будзённага, 21, 220070, г. Мінск.
Тэл.: (017) 297-93-20 (адк. сакратар), факс: 297-91-49.
E-mail: belmova@aiv.by
Рэдакцыйная калегія
Алесь Іванавіч Бельскі — галоўны рэдактар, доктар філалагічных навук, прафесар
В. І. Іўчанкаў — першы намеснік галоўнага рэдактара, доктар філалагічных навук, прафесар
І. У. Булаўкіна — намеснік галоўнага рэдактара, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
А. У. Бельская — адказны сакратар
Р. А. Баравікова, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Г. М. Валочка, доктар педагагічных навук, дацэнт
Л. М. Гамеза, доктар педагагічных навук, дацэнт
М. В. Жуковіч, дырэктар сярэдняй школы № 1 імя В. Х. Галаўко г. Бярозы
В. У. Зелянко, кандыдат педагагічных навук
Я. В. ЕсІс, настаўнік вышэйшай катэгорыі
сярэдняй школы № 16 г. Мазыра
Т. У. Логінава, начальнік аддзела метадычнага забеспячэння гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі
А. А. Лукашанец, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі
А. М. Макарэвіч, доктар філалагічных навук, дацэнт
Т. І. Мароз, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
М. І. Навумчык, настаўнік-метадыст, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі
Ж. В. Некрашэвіч-Кароткая, доктар філалагічных навук, дацэнт
З. І. Падліпская, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі
А. К. Пекач, настаўнік-метадыст ліцэя № 2 г. Мінска
В. У. Праскаловіч, доктар філалагічных навук, дацэнт
М. Р. Прыгодзіч, доктар філалагічных навук, прафесар
Т. М. Пучынская, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
С. Л. Румянцава, настаўнік-метадыст сярэдняй школы № 15 г. Наваполацка
А. В. Руцкая, заслужаная настаўніца Беларусі
Н. С. Старжынская, доктар педагагічных навук, прафесар
Г. І. Шмаянкова, настаўніца вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 27 г. Магілёва
І. Ф. Штэйнер, доктар філалагічных навук, прафесар
Журналы | |
Серия: | У дапамогу педагогу |
Издается с: | 1995 г. |
Периодичность: | 1 раз в месяц |
Страниц: | 64 |
Цветные вклейки: | нет |
Эл. приложение: | нет |