• Беларускі гістарычны часопіс

«Беларускі гістарычны часопіс»

Навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных і юрыдычных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі.

 

Мэтавая аўдыторыя: навукоўцы, настаўнікі гісторыі, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі, метадысты, краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў, студэнты, аспіранты, магістранты.

 

Адзіны ў краіне штомесячны навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс па гістарычных і юрыдычных навуках, культуралогіі, мастацтвазнаўстве, методыцы выкладання гісторыі для ўсіх тыпаў навучальных і навуковых устаноў, бібліятэк, архіваў, музеяў і фізічных асоб.

 

Выдаецца з 1993 года. На пачатак 2023 года выдадзены 281 нумар.

Навуковы блок матэрыялаў публікуецца па-беларуску, метадычны — па-беларуску і па-руску.

 

Часопіс адыгрывае важную ролю ў рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і ідэалогіі. Асноўныя задачы выдання — прапаганда гістарычных ведаў, фарміраванне патрыятызму праз вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі, павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і навуковых кадраў краіны ў галіне гуманітарнай і гістарычнай адукацыі.

На старонках часопіса публікуюцца навуковыя, навукова-папулярныя, аналітычныя, метадычныя, інфармацыйныя матэрыялы айчынных і замежных вучоных, выкладчыкаў, аспірантаў, метадыстаў, настаўнікаў. Спалучэнне навуковых і метадычных матэрыялаў садзейнічае арганічнаму спалучэнню тэарэтычных напрацовак і іх укараненню ў адукацыйны працэс.

 

Значная частка матэрыялаў выдання прысвечана гісторыі Беларусі ва ўсіх яе аспектах: гісторыя беларускай дзяржаўнасці, палітычная, эканамічная, ваенная, сацыяльная гісторыя, гісторыя культуры і мастацтва і інш. Адметнае месца займаюць публікацыі пра гераічныя і трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Удзяляецца ўвага знамянальным падзеям у гісторыі Беларусі.  

Асаблівая ўвага надаецца ідэйна-змястоўнаму ўзроўню выдання, інфармацыйнаму напаўненню рубрык: «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», «Палітычная гісторыя», «Сацыяльная гісторыя», «Ваенная гісторыя», «Дзяржава і права», «Гісторыя культуры», «Гісторыя рэлігіі», «Знаходкі і адкрыцці», «Усеагульная гісторыя», «Людзі гістарычнай навукі», «Музеязнаўства», «Краязнаўства», «На кніжнай паліцы», «Навуковае і грамадскае жыццё», «Гісторыя адукацыі», «Методыка. Тэорыя», «Методыка. Вопыт», «Адукацыя ХХІ стагоддзя», «Шлях у навуку» і інш.

У мэтах павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў на старонках часопіса рознабакова асвятляецца перадавы вопыт айчынных педагогаў па арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні прадметаў грамадазнаўчага цыкла, правядзенні выхаваўчых, інтэлектуальных мерапрыемстваў, краязнаўчай работы, накіраваных на фарміраванне грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, павагі і любові да Радзімы. 

Адрас рэдакцыi: 220073, г. Мiнск, вул. Кальварыйская, 25, кабінет 408.

Тэлефон: 8 (017) 270-47-20 (9.00 -- 17.00).

E-mail: bhc.redaktor2022@gmail.com

Інстаграм: histarychny_chasopis.by 

Тэлеграм: aivbooks

 

 

Рэдакцыйная калегія

Аляксандр Аляксандравіч Корзюк — галоўны рэдактар рэдакцыі часопіса, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Наталля Уладзіміраўна Матусевіч — намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі часопіса

Ілля Уладзіміравіч Касько — рэдактар аддзела часопіса

 

Р.А. Васілевіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

В.В. Даніловіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Т.І. Доўнар, доктар юрыдычных навук, прафесар, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Д.У. Дук, доктар гістарычных навук, прафесар, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова

Ю.Ю. Захарына, доктар мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

А.А. Каваленя, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

В.А. Капранава, доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры педагогікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта

А.Г. Каханоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

В.А. Космач, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры псіхалогіі факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава

У.С. Кошалеў, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Новага і Найноўшага часу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

В.Ф. Кушнер, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, пенсіянер, галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны часопіс» у 1993—2011 гг.

А.М. Кушнярэвіч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, прафесар кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта

Р.Р. Лазько, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны

А.І. Лакотка, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі

А.М. Літвін, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі

І.А. Марзалюк, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь

Л.Ф. Мартынаў, доктар культуралогіі, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, загадчык кафедры культуралогіі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава

М.М. Мязга, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны

А.М. Радзькоў, доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

А.І. Смолік, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

А.І. Снапкова, доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова

А.Г. Субоцін, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

Г.В. Торхава, доктар педагагічных навук, прафесар, прафесар кафедры педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

Э.С. Ярмусік, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

 

ТРЕБОВАНИЯ К ПУБЛИКАЦИЯМ

Патрабаванні да афармлення навуковых артыкулаў

Рэдакцыя прымае да друку якасна падрыхтаваныя артыкулы, якія маюць навуковую і адукацыйную вартасць і будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў. Аб’ём публікацыі павінен складаць ад 14 да 30 тысяч знакаў з прабеламі, шрыфт Times New Roman, кегль 14, палутарны інтэрвал. У іх змесце пазначаюцца УДК і ключавыя словы. 

Да тэксту асобнымі файламі дадаюцца ілюстрацыі добрай якасці (ад 1 Мб, 300 dpi і вышэй) з подпісамі да іх і ўказаннем крыніц, з якіх яны былі ўзятыя.  У тэксце дапускаюцца схемы, дыяграмы і табліцы з адпаведнымі спасылкамі на іх па тэксту.

Просім звяртаць увагу на афармленне навуковых прац і спасылак да іх у адпаведнасці з правіламі афармлення матэрыялаў часопіса.  

 Навуковыя артыкулы друкуюцца на беларускай мове. Артыкулы ў рубрыцы “Усеагульная гісторыя” зыходзячы з асаблівасцяў іх зместу і па дамоўленасці з аўтарамі могуць друкавацца на беларускай і рускай мовах.

Да артыкулаў аспірантаў павінны прыкладацца друкаваныя варыянты выпіскі з пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй да друку і водгуку навуковага кіраўніка, завераныя пячаткай. Рашэнне аб прыняцці навуковых матэрыялаў аспірантаў да публікацыі прымаецца рэдакцыйнай калегіяй часопіса пасля правядзення іх ананімнага рэцэнзавання для забяспечэння высокага навукова-метадычнага ўзроўню часопіса ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь.

 

Патрабаванні да афармлення метадычных матэрыялаў

За шмат гадоў на старонках часопіса выпрацавана наступная тэматыка металычных артыкулаў: вопыт выкладання гісторыі з выкарыстаннем  традыцыйных і сучасных тэхналогій, метадаў і прыёмаў навучання; рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу і фарміраванне чытацкай пісьменнасці вучняў; распрацоўкі ўрокаў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі; прыклады заданняў па асобных тэмах, раздзелах па прадмеце «Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі»; алімпіядныя заданні; сцэнарыі інтэлектуальных, выхаваўчых, музейна-педагагічных мерапрыемстваў; метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў, школьнае краязнаўства.

Дасылаемыя матэрыялы павінны адпавядаць:

- заяўленым мэтам і задачам урока (занятка, мерапрыемства);

- сучаснаму метадычнаму забеспячэнню і яго ступені яго выкарыстання на ўроку (інтэлектуальным, выхаваўчым мерапрыемстве);

- плану работы на ўрок (занятку, мерапрыемстве) і ходу яго рэалізацыі;

- задачам эфектыўнага фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў;

- зместу вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай;

- выкарыстоўваемаму на ўроку (занятку, мерапрыемстве) дыдактычнаму матэрыялу.

***

Да артыкулаў і матэрыялаў неабходна прыкладаць пашпартныя дадзеныя (серыя, нумар пашпарта, кім і калі выдадзены, ідэнтыфікацыйны нумар, адрас рэгістрацыі з індэксам, кантактны тэлефон) і кароткую біяграфію (пасада, месца працы, навуковая ступень, званне, сфера навуковых інтарэсаў, колькасць апублікаваных прац, асобна - манаграфій (для навукоўцаў), (пасада, месца працы, кваліфікацыйная катэгорыя, сфера прафесійных інтарэсаў (для настаўнікаў), а таксама якасны партрэтны фотаздымак аўтара (ад 1 Мб).

Журналы
Серия: Вне серии
Издается с: 1993 г.
Периодичность: 1 раз в месяц
Страниц: 72
Цветные вклейки: 4 с. цветной вклейки
Эл. приложение: Нет

Беларускі гістарычны часопіс

  • Доступность: В наличии
  • 0.00 бел. руб.