• Адукацыя і выхаванне

Навукова-тэарэтычны і навукова-метадычны часопiс

Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагогіцы, псіхалогіі і філасофіі адукацыі.

Мэтавая аўдыторыя: навукова-педагагічныя работнікi, арганізатары і кіраўнікi навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі, педагогi-практыкi.

У часопісе друкуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць сучасны стан і тэндэнцыі развіцця педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі, асвятляецца перадавы айчынны і замежны вопыт. Асноўныя тэматычныя напрамкі — дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і навукі, навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя і метадычныя асновы функцыянавання і развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі і выхавання, падрыхтоўка і атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных работнікаў і педагагічных кадраў, дзейнасць і развіццё ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізацыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і інш.

Рубрыкі часопіса: «Адукацыя ў інфармацыйным грамадстве», «Профільнае навучанне», «Партфоліа намесніка дырэктара», «Эфектыўны менеджар: самаадукацыя, самаўдасканаленне, самаразвіццё», «Эксперыменты і інавацыі ў адукацыі», «Кіраванне якасцю ва ўстанове адукацыі», «Актуальныя пытанні педагогікі і псіхалогіі», «Навуковыя публікацыі па выніках дысертацыйных даследаванняў», «У дапамогу даследчыку: метадалагічны семінар», «Партрэт адукацыйнай установы», «Параўнальная адукацыя», «Педагагічная скарбонка», «Праблемы кантролю ведаў», «Станаўленне асобы», «Асаблівыя дзеці: на шляху да інклюзіі», «Кампетэнтна аб прафарыентацыі», «Падрыхтоўка кадраў», «Адукацыя праз усё жыццё», «Навука: ідэі, прапановы», і інш.

 

Падпісныя індэксы: 74803 (інд.), 748032 (вед.)

Адрас рэдакцыі: вул. Будзённага, 21, 220070, г. Мінск.

Тэл.: (017)297-91-52 (адк. сакратар); факс: 297-91-49.

E-mail: aiv92@bk.ru

 

Рэдакцыйная калегія

 

Аляксандр Іванавіч ЖУК — галоўны рэдактар, доктар педагагічных навук, прафесар

А. В. Пазняк — намеснік галоўнага рэдактаракандыдат педагагічных навук, дацэнт

Т. М. Ракіцкая — адказны сакратар

 

Т. М. Буйко, доктар філасофскіх навук, дацэнт

Г. М. Казак

В. А. Капранава, доктар педагагічных навук, прафесар

Н. К. Катовіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Н. М. Кашэль, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

А. П. Лабанаў, доктар псіхалагічных навук, прафесар

А. С. Лапцёнак, доктар філасофскіх навук, дацэнт

У. П. Пархоменка, доктар педагагічных навук, прафесар

Д. Г. Ротман, доктар сацыялагічных навук, прафесар

Т. М. Савельева, доктар псіхалагічных навук, прафесар

Р. С. Сідарэнка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Г. В. Торхава, доктар педагагічных навук, прафесар

В. П. Таранцей, доктар педагагічных навук, прафесар

М. С. Фяськоў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

І. І. Цыркун, доктар педагагічных навук, прафесар

 

 

Да ведама аўтараў

Рэдакцыя прымае да разгляду матэрыялы аб’ёмам не больш за 22 тыс. знакаў. Прадстаўляюцца падпісаныя аўтарам 2 экзэмпляры на папяровым носьбіце і электронны варыянт тэксту.

Матэрыялы павінны адпавядаць патрабаванням актуальнасці і навізны, ясна вылучаць праблему, якая даследуецца ў артыкуле, і прапануемыя шляхі яе вырашэння.

Часопіс «Адукацыя і выхаванне» ўваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагогіцы, псіхалогіі і філасофіі адукацыі. Навуковыя артыкулы дысертантаў павінны адпавядаць Інструкцыі па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі, зацверджанай Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь.

Пры выкарыстанні ў артыкуле малавядомых спецыфічных тэрмінаў неабходна даваць іх расшыфроўку (у зносках ці ў дужках пасля адпаведнага тэрміна).

Да матэрыялу прыкладаюцца звесткі пра аўтара: прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы (вучобы), займаемая пасада, вучоная ступень, вучонае званне, хатні і службовы адрасы (з індэксам), тэлефоны, пашпартныя даныя (серыя, нумар, кім і калі выдадзены, асабісты нумар) і электронны фотаздымак аўтара.

Журналы
Серия: У дапамогу педагогу
Издается с: 1995 г.
Периодичность: 1 раз в месяц
Страниц: 80
Цветные вклейки: нет
Эл. приложение: нет