• Уладзімір Ліпскі : жыццё і творчасць

     Серыя «Асобы»

      Уладзімір Ліпскі — надзвычай шматгранны чалавек: знакамiты пісьменнік, на рахунку якога звыш за 70 кніг прозы, дакументальных аповесцяў, публіцыстыкі, мастацкіх твораў для дзяцей; старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду; галоўны рэдактар дзiцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся»; арганізатар Усебеларускага фестывалю гумару ў Аўцюках.
     Кніга «Уладзімір Ліпскі: жыццё і творчасць» — гэта захапляльная гісторыя жыцця пісьменніка і грамадскага дзеяча, творчага чалавека, які плённа працуе на карысць не толькі дзяцей, але і ўсёй Беларусі. Гэта спроба асэнсавання таго, як асабісты жыццёвы досвед чалавека, яго перажыванні, пачуцці, мары і нават штодзённыя клопаты знаходзяць адлюстраванне ў мастацкай творчасці.
     У кнiгу ўключаны нарысы пiсьменнiкаў, сяброў, супрацоўнiкаў, агляды творчасці Уладзіміра Ліпскага, інтэрв’ю з ім i нават эпіграмы i прысвячэнні яго калег, якія расказваюць аб жыццi i творах гэтага таленавітага, сонечнага чалавека. Не менш цiкавыя яго аўтабiяграфiя з адметным гумарам, незвычайныя «ўліпкі» — дзённікавыя запісы, а таксама рэдкiя архiўныя фотаздымкі. Кніга будзе карысная выкладчыкам і студэнтам гуманітарнага профілю, настаўнікам беларускай літаратуры і літаратуразнаўцам, а таксама ўсім аматарам айчыннага пісьменства.

Книга
Автор: уклад. А. В. Радзікевіч
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2015
Страниц: 240 с., іл.
Переплёт: твердый
Формат: 70x100 1/16
ISBN: 978-985-471-811-8

Уладзімір Ліпскі : жыццё і творчасць

  • Наличие: Есть в наличии
  • 8.00 бел. руб.