• ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ

Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці падручніка для студэнтаў

устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях «Правазнаўства», «Паліталогія», «Эканамічнае права», «Міжнароднае права»

«Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» — адна з фундаментальных юрыдычных дысцыплін, якая вывучаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Яе прадметам з’яўляецца сістэма ведаў аб узнікненні і эвалюцыі беларускай дзяржаўнасці, найбольш важных этапах, тэндэнцыях і асаблівасцях гістарычнага развіцця дзяржавы і права Беларусі.

Права як элемент агульнай культуры грамадства адлюстроўвае ўзровень духоўнага жыцця народа, светапогляд грамадства ў той ці іншы перыяд часу, паступовыя змены ў правасвядомасці народа. Пастаянныя трансфармацыі дзяржаўна-прававой сферы Беларусі патрабуюць удасканалення прававой навукі, пераасэнсавання папярэдніх навуковых падыходаў адносна такіх палітычных інстытутаў, як дзяржава і права.

У кнізе разглядаюцца пытанні станаўлення і развіцця дзяржавы і права Беларусі са старажытных часоў да сучаснага перыяду, даецца характарыстыка гістарычнага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Надаецца ўвага эвалюцыі органаў улады і кіравання, судовых органаў, прававому становішчу насельніцтва, узаемаадносінам з іншымі дзяржавамі, а таксама прававому развіццю, характарыстыцы заканадаўства, асабліва зместу важнейшых помнікаў права.

 У адпаведнасці з тыповай вучэбнай праграмай, распрацаванай выкладчыкамі Белдзяржуніверсітэта для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па юрыдычных спецыяльнасцях, у падручніку выкладаюцца пытанні, якія ўваходзяць у кола абавязковых пры здачы экзаменаў, падрыхтоўцы курсавых і дыпломных прац, выкананні іншых відаў вучэбнай і вучэбна-метадычнай работы. У ім даецца агульная характарыстыка найважнейшых гістарычных этапаў айчыннага дзяржаўна-прававога развіцця з акцэнтацыяй увагі на станоўчых і адмоўных рысах, асаблівасцях і тэндэнцыях у паэтапным развіцці дзяржавы і права Беларусі.

Выданне не толькі арыентуе студэнтаў на засваенне пэўнага аб’ёму ведаў, але з’яўляецца падставай для сістэмнага засваення курса і фарміравання дакладных уяўленняў аб храналагічнай паслядоўнасці, этапах і асаблівасцях гістарычнага развіцця беларускай дзяржавы і яе прававой сістэмы.

 

Прызначана студэнтам вышэйшых юрыдычных навучальных устаноў, магістрантам, аспірантам, выкладчыкам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларускага народа.

Книга
Автор: Доўнар Т. І.
Издательство: Адукацыя i выхаванне
Год издания: 2014
Страниц: 416
Переплёт: твёрдый
Формат: 70x100 1/16
ISBN: 978-985-471-731-9

ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ

  • Наличие: Есть в наличии
  • 12.70 бел. руб.