Гэты энцыклапедычны даведнiк для настаўнікаў і вучняў не мае аналагаў нi ў рускай, нi ў беларускай лiтаратуры. Што вылучала цiвілізаванага чалавека старажытнага свету ад варвараў? Перш за усё тры вынаходнiцтва чалавецтва — пісьменнасць, сiстэма вылічэння і каляндар, без якiх прагрэс быў бы проста немагчымы.
У даведнiку коратка закранаюцца пытаннi сiстэмs пісьменнасцi (пераважна знакавай), а асноўная ўвага надаецца прымяненню розных мер і календароў на тэррыторыi Беларусі i iх суадносiнам з сiстэмамi вымярэння iншых краiн.
Даведнiк уключае наступныя раздзелы:
• “Меры” (метрычная сістэма мер; старажытныя меры розных народаў; адвольныя меры на Беларусі; адзінкі лічэння; беларускія меры; расійскія меры, якія бытавалі на Беларусі ў XVIII—ХІХ стст. i у ХІХ—пачатку ХХ стст.; англа-амерыканскія меры ў параўнанні з метрычнымі мерамі; вымярэнне тэмпературы, электраэнергіі i iнш.).
• “Каляндар” (вымярэнне часу; часавыя паясы; розніца ў часе паміж краінамі; асаблівасці лічэння гадоў у гісторыі; сусветная інтэграцыя мер і Беларусь; хрысціянскае летазлічэнне; беларускі народны каляндар; вечны каляндар; дзяржаўныя святы і прафесіянальныя дні ў Рэспубліцы Беларусь; міжнародныя і сусветныя дні i iнш.).
• “Грошы” (нацыянальныя грошы; грошы ў дарэвалюцыйнай Расіі, падатки; штрафы; грашовыя адзінкі некаторых дзяржаў; ацэнка каштоўных металаў; пробы золата і серабра; міфічныя лікі ў гісторыі).
• “Вайсковыя меры” (структура нямецкай арміі Першай і Другой сусветных войнаў; вынікі сусветных войнаў).
• Даволi вялiкi “Дадатак для сям’i”, у якi уключаны рэлігійныя святы народаў Беларусі; вылічэнне дня тыдня па формулах; праваслаўны, каталіцкі, лютэранскі, мусульманскі, яўрэйскі каляндары; стараславянская азбука і нумарацыя; рымскія лічбы; летазлічэнні; загартоўка сталі; хуткасці рухаў; біялагічны гадзіннік; вясельныя юбілеі; знакі астранамічныя і астралагічныя; адзінкі вымярэння адзення і абутку; адлегласці ад Мінска да некаторых гарадоў; табліца адлегласцей паміж гарадамі; паштовыя індэксы i тэлефонныя коды гарадоў Беларусі; міжнародныя тэлефонныя коды краін СНД, Балтыі і Польшчы, а таксама простыя лікі, узвядзенне у ступень i iнш.
Кніга адрасавана настаўнікам гісторыі, матэматыкі, геаграфіі, вучням старшых класаў. Яна будзе таксама карыснай для ўсiх, хто жадае заўседы мець пад рукой даведнiк па усiх адзiнках вымярэння i цікавіцца пытаннямi мер, метралогіi i розных календароў.
От автора
Каля 30 гадоў таму, калі я працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнага дойлідства і побыту, я зрабіў для сябе невялікія нататкі пра даўнія беларускія і рускія меры, а таксама і пра грошы… Пазней, калі я працаваў у рэдакцыі “Беларускага гістарычнага часопіса”, я зацікавіўся і календаром. На працягу некалькі гадоў я надрукаваў у гэтым часопісе два артыкулы пра даўнія меры і адзін пра каляндар нашых продкаў… Аднойчы, гады тры таму, маладыя настаўнікі нагадалі галоўнаму рэдактару “Беларускага гістарычнага часопіса” Васілю Кушнеру, што неабходна новая публікацыя кароткага даведніка пра даўнія меры. Іх пажаданне было ўлічана…
Даведачная літаратура заўсёды спатрэбіцца настаўніку. Тут друкуецца мой рукапісны даведнік, якім я карыстаюся дома і на рабоце. Пра значнасць сабранай у ім інфармацыі чытач можа меркаваць па змесце кнігі.
Книга | |
Автор: | Барыс С.В. |
Издательство: | Адукацыя i выхаванне |
Год издания: | 2012 |
Страниц: | 240 |
Переплёт: | мягкая обложка |
Формат: | 60х90 1/16 |
ISBN: | 978-985-471-476-9 |
Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя (Даведнік для настаўнікаў і вучняў)
- Доступность: На складе
-
4.50 бел. руб.